Алтайскі край

Алта́йскі край (па-расейску: Алтайский край) — край на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Барнавул. Край уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Кемераўскай вобласьцю, з рэспублікай Алтай і Казахстанам. Колькасьць насельніцтва на 2013 год складала 2 398 751 чалавек, што зьяўляецца 22 паказчыкам сярод усіх суб’ектаў фэдэрацыі.

Алтайскі край
рас. Алтайский край
Coat of Arms of Altai Krai.svg
Flag of Altai Krai.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус край
Уваходзіць у Сыбірская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Барнавул
Дата ўтварэньня 28 верасьня 1937
Губэрнатар Аляксандар Карлін
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2013)
2 398 751[1] (22-е месца)
Шчыльнасьць 14,28 чал./км²
Плошча 167 996 км² (22-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 202 м
Месцазнаходжаньне Алтайскага краю
Алтайскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код ISO 3166-2 RU-ALT
Код аўтам. нумароў 22
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Алтайскі край разьмешчаны на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры паміж 50 і 55 градусамі паўночнай шыраты й 77 і 87 градусамі ўсходняй даўгаты.

Тэрыторыя краю адносіцца да дзьвюх фізычных рэльефных зонаў, Заходне-Сыбірскай раўніны й рэгіёну АлтайСаяны. Горная частка ахоплівае раўніну з усходняй і паўднёвай бакоў — Салаірскі камлюк і перадгор’і Алтаю. Заходняя й цэнтральная часткі пераважна раўніннага характару.

Карысныя выкапніРэдагаваць

Карысныя выкапні Алтайскага краю ўключаюць полімэталы, павараную соль, соду, буры вугаль, нікель, кобальт, жалезную руду й каштоўныя мэталы.

ГісторыяРэдагаваць

Засяленьне расейцамі Верхняга Прывоб’я й перадгор’яў Алтаю пачалося ў другой палове XVII стагодзьдзя. Засваеньне Алтаю пайшло пасьля таго, як для абароны ад ваяўнічых качэўнікаў-джунгараў былі збудаваныя крэпасьці Белаярская (1717) і Бікатунская (1709). З мэтай выведкі каштоўных радовішчаў руды рыхтаваліся пошукавыя партыі на Алтай. Першаадкрывальнікамі лічаць бацьку й сына Кастылёвых, пазьней адкрыцьцямі скарыстаўся ўральскі заводчык Акінфі Дзямідаў[2].

У другой палове XVIII стагодзьдзя была створана Алтайская горная акруга, то бок тэрыторыя, якая ўключала цяперашні Алтайскі край, Новасыбірскую й Кемераўскую, частку Томскай і Усходне-Казастанскай абласьцей агульнай плошчай звыш 500 тыс. км² і насельніцтвам больш за 130 тысяч душаў абодвух плоцяў. Імпэратар быў уласьнікам алтайскіх заводаў, руднікоў, земляў і лясоў, галоўнае кіраваньне імі ажыцьцяўляў кабінет, які знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Касьцяк кіраваньня на месцы складалі горныя афіцэры. Але галоўную ролю ў вытворчасьці гулялі унтэр-афіцэры й тэхнікі, з шэрагаў якіх выйшлі таленавітыя майстры і вынаходнікі.

НасельніцтваРэдагаваць

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (93,9%). Сярод іншых нацыянальных меншасьцяў вылучаюцца немцы (1,3%) і ўкраінцы (1,4%).

ЭканомікаРэдагаваць

Асноўныя ролі ў прамысловасьці края займаюць машынабудаваньне, якое выпускае гусенічныя трактары й плугі, паравыя катлы й грузавыя вагоны, дызэльныя рухавікі й шыны, кавальска-прэсавыя машыны й сьвідравыя станкі, генэратары для трактароў і аўтамабіляў. Значную частку складае прадукцыя прадпрыемстваў абароннага комплексу[3]. Важкую ролю гуляе харчовая прамысловасьць, засяроджаная на перапрацоўцы збожжа, вытворчасьці мяса-малочнай прадукцыі, выпуску алькагольных і безалькагольных напояў.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Ацэнка колькасьці сталага насельніцтва 1 студзеня 2013 году
  2. ^ Худяков А. А. История Алтайского края по ред. В.И. Неверова. — Барнаул: Алт. книж. изд-во, 1971.
  3. ^ Чачугиев М. Ч., Соколов М. М. Регионы, экономика и управление. — М., 2001. — 271 с.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Алтайскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў