Галіна Лагунова

беларускі палітык


Галіна Мікалаеўна Лагунова (нар. 1954, Прапойск, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.

Галіна Лагунова
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 7-га скліканьня
4 сьнежня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік Аксана Няхайчык
Дырэктарка Менскага гандлёвага каледжу
2016 — 4 сьнежня 2019
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася22 лістапада 1954 (70 гадоў)
Прапойск, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
АдукацыяМенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1977)
Сужэнец замужам
Дзеці дачка
Узнагароды мэдаль «Заслужаны міратворац», нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі», «Выдатнік спажывецкай каапэрацыі Беларусі» і «За прафсаюзныя заслугі», ганаровыя граматы Савету міністраў Беларусі, Белкаапсаюзу, Менскага гарвыканкаму і Менскага гарсавету дэпутатаў

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 7-га скліканьня (зь 2019 году) ад Шабаноўскай акругі № 91 у Менску. Заняла ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Была дырэктаркай Менскага гандлёвага каледжу Белкаапсаюзу.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1977 годзе скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «Матэматыка». Працавала выхавальніцай прышкольнага інтэрнату і настаўніцай матэматыкі Маляціцкай сярэдняй школы ў Крычаўскім раёне (Магілёўская вобласьць). Пазьней стала намесьніцай дырэктара ў навучальнай працы Купіскай базавай школы ў Падрукшы (Браслаўскі раён). Затым перайшла на працу загадніцай Вайнюнскай пачатковай школы Браслаўскага раёну (Віцебская вобласьць). Урэшце, стала намесьніцай дырэктара ў адміністрацыйна-гаспадарчай працы Менскага гандлёвага каледжу Белкаапсаюзу, які пазьней ўзначаліла[1].

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў

рэдагаваць

17 лістапада 2019 году абраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Шабаноўскай акругі № 91 у Заводзкім раёне Менску[2]. 19 сьнежня 2019 году заняла пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[3]. Стала сяброўкай 5 працоўных групаў Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Альжыру, Бразыліі, Сэрбіі, Таджыкістану і Турэччыны. Адказвала за 2 законапраекты, прынятыя на прапанову Савету міністраў Беларусі[1]:

  1. 11 чэрвеня 2020 году ў адным чытаньні «Аб ратыфікацыі Пратаколу аб унясеньні зьмяненьняў у Дамову аб Эўразійскім эканамічным зьвязе ад 29 траўня 2014 году»[4];
  2. 30 красавіка 2021 году ў 2-м чытаньні «Аб зьмяненьні Закону «Аб інвэстыцыях», паводле якога ўводзілася своечасовае і поўнае пакрыцьцё кошту маёмасьці ў выпадку нацыяналізацыі[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць