Алесь Суша
Алесь Суша (1982; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі культуроляг, кнігазнавец. Кандыдат культуралёгіі. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсымільным узнаўленьні кніжных помнікаў Беларусі. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[1].
Алесь Суша | |
Аляксандар Аляксандравіч Суша | |
У Музэі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2014) | |
Дата нараджэньня | 15 сьнежня 1982 (41 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў (2005) |
Занятак | культуроляг, кнігазнавец, гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | культуралёгія |
Месца працы | Нацыянальная бібліятэка Беларусі |
Вядомы як | Узнаўляльнік кніжных помнікаў у факсыміле |
Навуковая ступень | кандыдат культуралёгіі[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьАтрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў (спэцыяльнасьць «культуралёгія») і Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (спэцыяльнасьць «культуралёгія»). У 2009 г. абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата культуралёгіі.
З 2005 г. працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намесьнік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасьці, з 2020 г. — намесьнік генэральнага дырэктара.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. Кіруе працай асьпірантаў. Аўтар каля 450 публікацыяў, у тым ліку 15 манаграфіяў.
Дзейнасьць
рэдагавацьЗаймаецца навуковым дасьледаваньнем гісторыі культуры Беларусі, гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, фармаваньня і выкарыстаньня культурнай спадчыны ўніяцкай царквы, кніжнай культуры Беларусі. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакумэнтаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсымільнага ўзнаўленьня.
Аўтар больш як 450 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніку «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі». Непасрэдны ўдзельнік працы па фіксымільным узнаўленьні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
З 2015 году старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, створанай Адамам Мальдзісам. Сябра Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленьні, вяртаньні, сумесным выкарыстаньні і ўвядзеньні ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасьцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Сябра Савета Міністэрства культуры па правядзеньні экспэртызы навукова-дасьледчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналягічных работ.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2012. — 156 с.
- Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
- Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299.
- Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12.
- Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага(недаступная спасылка) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
- Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
- Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
- Асветніцтва(недаступная спасылка) // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
- Баброўскі Міхаіл // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.353-354.
- Багушэвіч Францішак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.401-402.
- Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
- Дакументальная спадчына Якуба Сушы(недаступная спасылка) : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
- Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
- Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 5. — С. 38-46.
Складаньне электронных выданьняў
рэдагавацьА. Суша зьяўляецца стваральнікам першых электронных выданьняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысьвечаных айчыннай культурнай спадчыне, у т.л.:
- Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
- Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda’s heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
- Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
- Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / кіраўнік праекта Л. Г. Кірухіна; склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.
- Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы / складальнік А. А. Суша. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2013. — 1 CD.
Удзел у факсымільным узнаўленьні беларускіх кніжных помнікаў
рэдагаваць- 2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выданьня;
- 2012 — Полацкае Эвангельле (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;
- 2012 — Букварь языка славянского (Вільня, 1767) — ідэя, адказны за факсымільнае выданьне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выданьня;
- 2012 — Калядная пісанка (Вільня, 1913) — ідэя, адказны за факсымільнае выданьне, пасьляслоўе;
- 2012 — В.Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна, 1926) — ідэя, прадмова;
- 2013 — Баркалабаўскі летапіс (сьпіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
- 2013 — Сімяон Полацкі. Посах кіравання (1667) — аўтар навуковага дасьледавання ў асобным томе, адказны за выданьне;
- 2014 — Тураўскае Эвангельле — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя, навуковае дасьледаванне пра помнік, адказны за выданьне;
- 2013-2017 — Кніжная спадчына Францыска Скарыны (20 тамоў) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, адказны рэдактар выданьня, навуковыя артыкулы да кожнага тома, сябра рэдакцыйнае калегіі, адказны за выданьне.
- 2018 — Першы Буквар (Еўе, 1618) — ідэя, адказны за факсымільнае выданьне, падрыхтоўка навуковака дасьледавання;
- 2019 — Берасьцейская Біблія (1563) — ідэя, адказны за факсымільнае выданьне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выданьня;
- 2020 — Слова пра паход Ігара — канцэпцыя, адказны за выданьне, аўтар дасьледаваньня;
- 2020 — Жыровіцкае Эвангельле (XVI ст.) — канцэпцыя выданьня, навуковы рэдактар, аўтар дасьледаваньня.