Ларыса Салавей
Ларыса Фёдараўна Салавей (22 ліпеня 1934, Ворша, Беларусь) — настаўніца, мастацтвазнаўца. Заслужаны настаўнік БССР (1975). Чалец Беларускага саюза мастакоў з 1984 г.
Ларыса Салавей | |
Род дзейнасьці | мастацтвазнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 ліпеня 1934 |
Месца нараджэньня | Ворша, Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтвазнаўка |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Узнагароды | Заслужаны настаўнік БССР |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСалавей Ларыса Фёдараўна нарадзілася 22 ліпеня 1934 году ў Воршы, у 1968 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. З 1966 да 1981 году — выкладчык прафэсіянальна-тэхнічнага вучылішча, у 1981—1987 гадах — сакратар праўленьня Беларускага саюза мастакоў[2], у 1988—1992 гадах — намесьнік дырэктара дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 1992—97 гг. намесьнік дырэктара многафункцыянальнага выставачнага комплексу «На ростанях» — арганізатар выставак беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама заснавальніца многіх карцінных галерэй у Беларусі.
Творчасьць
рэдагавацьЁй належаць манаграфіі пра беларускіх мастакоў Раісы Кудрэвіч (1974), Мікалая Казакевіча (1987), Івана Рэя (1990), прадмова ў альбоме «Адольф Гугель і Раіса Кудрэвіч» (1994), творчыя партрэты мастакоў: Яўгена Панамарэнкі, Уладзімера Кожуха, Яўгена Зайцава, Аляксея Кузьміча, Вячкі Целеша, Івана Міско й іншых. Ларыса Салавей аўтар шэрагу артыкулаў па праблемах беларускага выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхаваньня й музэязнаўства. Аўтар каталёгаў выставак: «9 мастакоў з Беларусі» (1993 г., Італія), «7 мастакоў з Беларусі» (1994 г., Менск), «Каталёг I міжнароднага пленэру па жывапісу імя Бялыніцкага-Бірулі» (1996) і інш.
Кнігапіс
рэдагаваць- Л. Ф. Салавей. Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч. — Менск: Беларусь, 1974. — 32 с. — 4700 ас.
- Л. Ф. Салавей. Мікалай Казакевіч. — Менск: Беларусь, 1987. — 55 с. — 1500 ас.
- Салавей, Ларыса. Дыялог на мове мастацтва. // Мастацтва : штомесячны грамадзка-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. — 1987. — № 2 (50).
- Л. Ф. Салавей. Іван Рэй: альбом. — Менск: Беларусь, 1990. — 46 с. — 1500 ас. — ISBN 5-338-00485-2
- Л. Ф. Салавей. Адольф Гугель. Раиса Кудревич = Adolf Gugel. Raisa Kudrevich: Каталог / Авт. вступ. ст.: Л. Соловей; авт. и сост.: В. Старовойтов, В. Загородний. — Менск: ООО «ВИКСТА», 1994. — 108 с.
- Салавей, Ларыса. А людскасць несмяротная, як і краса: паслячарнобыльская мастацкая творчасць У. Кожуха. // Мастацтва : штомесячны грамадзка-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. — 2005. — № 4. — С. 31.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ А. А. Каляда. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004). — Менск: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, 2005. — С. 97. — 591 с. — (Да 60-годдзя Бел. дзярж. акад. мастацтваў). — 1000 ас. — ISBN 985-6708-11-7
- ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Менск: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 523. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6
Літаратура
рэдагаваць- Крэпак, Б. А. Салавей Ларыса Фёдараўна. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 94—95.
- Салавей Ларыса Фёдараўна. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2000. — 528 с. ISBN 985-11-0170-2. С. 439—440.
- Салавей Ларыса Фёдараўна. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4: Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9500 ас. С. 613.
- Натальля Шаранговіч. Рамантык, які адчуй настрой прыроды. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2011. — № 1 (277). — С. 109, 110.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Салавей Ларыса Фёдараўна. Прыдзьвінскі край: гісторыя і сучаснасьць.