Ордэн Францішка Скарыны
О́рдэн Франці́шка Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савету як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня.
Ордэн Францішка Скарыны | |||
| |||
Арыгінальная назва | па-беларуску: Францыска Скарыны | ||
---|---|---|---|
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Падставы ўзнагароджаньня | посьпехі ў справе беларускага мастацтва, дабрачыннасьць | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Парамэтры |
вышыня — 43 мм, шырыня — 39 мм, матэрыял — срэбра | ||
Дата заснаваньня | 13 красавіка 1995 | ||
Колькасьць | 141 (1 студзеня 2011)[1] | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Пашаны | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Маці |
Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне:
- значныя посьпехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі, дасягненьні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурніцкай спадчыны беларускага народу;
- за адмысловыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасьці, у справе абароны чалавечае годнасьці й правоў грамадзянаў, міласэрнасьць і іншыя высакародныя ўчынкі.
Ордэн Францішка Скарыны носіцца на левым боку грудзяў і пры наяўнасьці іншых ордэнаў зьмяшчаецца пасьля ордэны Пашаны.
Апісаньне
рэдагавацьОрдэн Францішка Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з колам, складзеную ў авал памерам па вэртыкалі 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры кола — рэльефны малюнак Францішка Скарыны, у ніжняй частцы — лаўровая галіна. Авал апраўлены бела-блакітнай эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгій Скарына». Зваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушкі й кольца злучаецца з калодкай сямікутнай формы, у ніжняй частцы якой разьмешчаны знак «сыгнет». Калодка абцягнутая муаровай стужкай цёмна-фіялетавага колеру.
Ордэн вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Кавалеры ордэна
рэдагаваць- Уладзімер Адамушка
- Жарэс Алфёраў — беларускі й расейскі фізык
- Аляксій II (Рыдыгер) — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
- Надзея Бабкіна — расейская сьпявачка
- Павал Барадзін — расейскі дзяржаўны дзяяч
- Мікалай Баскаў — расейскі сьпявак
- Мікалай Гнацюк — савецкі і ўкраінскі сьпявак
- Барыс Ельцын — першы прэзыдэнт Расеі
- Аляксандар Зімоўскі — беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч
- Мікалай Казак — савецкі й беларускі фізык
- П'ер Кардэн — францускі мадэльер
- Юры Лужкоў — мэр Масквы
- Уладзімер Мулявін — савецкі і беларускі сьпявак
- Аляксандра Пахмутава — савецкая й расейскя кампазытарка
- Васіль Раінчык — беларускі кампазытар
- Міхаіл Савіцкі — савецкі і беларускі мастак
- Генадзь Селязьнёў — расейскі палітычны дзяяч
- Філарэт (Вахрамееў) — мітрапаліт Менскі й Слуцкі, патрыяршы экзарх Усяе Беларусі
- Міхаіл Фінберг — беларускі музыка, дырыжэр
- Павал Якубовіч — галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня»
- Расьціслаў Янкоўскі — савецкі і беларускі актор тэатра і кіно
- Анатоль Ярмоленка — беларускі музыка
- Леанід Захлеўны — мастацкі кіраўнік ансамбля «Бяседа» (2011)
- Уладзімер Мішчанчук — дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2011)[2]
- Кляўдыё Гуджэроцьці — апостальскі нунцый у Беларусі ў 2011—2015 (2017)[3]
- і іншыя
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксей Арэшка (2 сьнежня 2011) Лукашэнка ўзнагародзіў пасла КНР Лу Гуйчэна ордэнам Францыска Скарыны. БелаПАН. Праверана 3 сьнежня 2011 г.
- ^ Прэзыдэнт Беларусі ўганараваў дзяржаўнымі узнагародамі шэраг грамадзянаў краіны. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (23 лістапада 2011). Праверана 24 лістапада 2011 г.
- ^ Арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці ўручылі ордэн Францішка Скарыны // catholic.by, 24 чэрвеня 2017 г. Праверана 25 чэрвеня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зімоўскага ўзнагародзілі ордэнам Скарыны(недаступная спасылка)
- ЗАКОН Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2004 N 288-З (рэд. ад 04.05.2005) «Аб ДЗЯРЖАЎНЫХ УЗНАГАРОДАХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»(недаступная спасылка)
- Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аб сьцьвярджэньні апісаньня ордэнаў, мэдалёў і нагрудных знакаў ды ганаровых званьняў Рэспублікі Беларусь