Сьцяг Мастоў
Сьцяг Мастоў — сьцяг мястэчка Масты Мастоўскага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаныя Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Сьцяг Мастоў | |
Масты | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 17 ліпеня 2006 |
Апісаньне
рэдагавацьСьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца зь дзьвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй чырвонай намаляваны мост жоўтага колеру, у ніжняй блакітнай — плыт з шасьці бярвеньняў белага колеру.