Магн
Магн[1], магній[2][3] (па-лацінску: Magnesium), Mg — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 12. Срабрыста-белы мэтал. Магн мае вялікую хімічную актыўнасьць. Ён утварае злучэньні з большасьцю немэталаў і амаль з усімі кісьлямі. Магн мае тры стабільныя ізатопы з масавымі лікамі 24, 25 і 26. Вядома дзевятнаццаць радыеактыўных ізатопаў.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Магн, Mg, 12 | |||||
Група, пэрыяд, блёк | IIa, 3, s | |||||
Адносная атамная маса | 24,305 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Ne] 3s² | |||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 2 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Колер | срабрыста-белы | |||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 1,738 г·см−3 | |||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 1,584 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 650 °C, 1202 °F | |||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | |||||
Магнэтызм | парамагнетык | |||||
Модуль Юнга | 45 ГПа | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Ступені затляненьня | +2, +1 | |||||
Прыродныя крыніцы
рэдагавацьШырока распаўсюджаны ў прыродзе (8-е месца сярод элемэнтаў). Амаль кожны восьмы мінэрал утрымлівае магн. Запасы карбанатаў магну — магнэзіту MgCO3 і даляміту CaCO3·MgCO3 — практычна невычарпальныя. Таксама шырока распаўсюджаныя сылікаты магну — тальк, сэрпэнцін (азбэст) і інш. Вялікая колькасьць магну — у марской вадзе.
Магн утрымліваецца ў жывых арганізмах (зялёны пігмэнт расьлінаў хлярафіл утрымлівае каля 2,5% магну).
Прымяненьне
рэдагавацьСплавы на аснове магну шырока ўжываюцца ў авіябудаваньні (магн лягчэйшы на трэць за гліняк і амаль у два разы больш трывалы). Сплавы магну немагнітныя, не іскраць пры ўдарах і церці, трывалыя супраць вібрацыйных нагрузак. Недахоп — нізкая каразійная ўстойлівасьць (патрэбна абарончае пакрыцьцё).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с. П. 17
- ^ Магній // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ http://chem21.info/info/1492172/
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМагн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў