Павал Ян Грабоўскі (па-польску: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ваўкавыскі1783), генэрал-інспэктар вялікалітоўскага войска (17981791), генэрал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павету на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі.

Павал Ян Грабоўскі
Павал Грабоўскі. Я. Б. Лямпі, 1790
Павал Грабоўскі. Я. Б. Лямпі, 1790

Герб «Окша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1759
Памёр 4 лістапада 1794
Род Грабоўскія
Бацькі Ян Юрый Грабоўскі[d]
Ганна з Грушчынскіх[d]
Жонка Людвіка з Тызэнгаўзаў

Павал Ян Грабоўскі — адзін зь нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгімэнту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.

  • 17711775 гады — навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў зь Якубам Ясінскім.
  • 1781 год — як капітан 5-га палку пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар».
  • 1785 год — абіраўся паслом на сойм.
  • 1785 год — прызначаны генэральным інспэктарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце.
  • 1788 год — абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павету. У часе паседжаньняў Сойму выказваўся за паскарэньне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаньнях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысыдэнт выказваўся пра пытаньні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Чалец дэпутацыі па пакрыцьці дэфіцыту, удзельнік Таварыства Сяброў Канстытуцыі 3 траўня.
  • 15 траўня 1792 году — прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць мэдаль Virtuti Militari[1]. Удзельнічаў у вайне з Расеяй, за што атрымаў гэты мэдаль.
  • 1794 год — далучыўся да паўстаньня пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі. 16 траўня — узьведзены ў ранг генэрал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня — прызначаны камандзірам дывізіі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасьні таго ж году дзейнічаў са сваім аддзелам на Палесьсі. Праз Горадню рушыў на Варшаву.

Загінуў пры абароне прадмесьця Варшавы — Прагі[2].

  1. ^ Wladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Грабоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 551.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Павал Ян Грабоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў