Ваўкавыскі павет (1921—1939)

Ваўкавы́скі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Ваўкавыск.

Ваўкавыскі павет
Powiat wołkowyski
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыск
Гміна 15 вясковых гмінаў
Дата ўтварэньня 7 чэрвеня 1919
Дата скасаваньня верасень 1939
Насельніцтва (1931) 171 300
Шчыльнасьць 43 чал./км²
Плошча 3938 км²
Ваўкавыскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва
Ваўкавыскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Ваўкавыскі рынак у 1920 г.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Створаны на аснове былога Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі пад праўленьнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 7 чэрвеня 1919 году[1]. Ужо 19 лютага 1921 году быў далучаны да Беластоцкага ваяводзтва.

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага і Сьвіслацкага раёнаў Гарадзенскай вобласьці ды невалікай часткі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі ды невялікіх часткаў Беластоцкага і Гайнаўскага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Мястэчкі

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 115 261 жыхар, з чаго 23 933 (20,76%) беларусы, 80 198 (69,58%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў), 10 704 (4,7%) габрэі, 391 немец, 316 (0,7%) расейцаў, 51 (0,2%) украінец (у перапісе былі запісаныя як русіны), 9 летувісаў, 9 татараў, 2 фіны, 2 латышы, 1 француз, 1 швэд ды 10 чалавек зь непазначанай нацыянальнасьцяй. 46,2% (53 308) жыхароў павету былі каталікамі, 41,6%% (47 954) праваслаўнымі, 11,9% (13 672) юдаістамі, 0,2% (260) пратэстантамі, 31 мусульманамі, 26 уніятамі, для 10 веравызнанье невызначанае[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Mielcarek Adam Janusz, Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej, Wydawnisctwo Meriton: Warszawa 2008, s. 68
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 22 ліпеня 2015 г.