Лыскаў

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Лыскава»)

Лы́скаў[3] (афіцыйная назва — Лы́скава[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Хораўцы. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 357 чалавек[1]. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач).

Лыскаў
лац. Łyskaŭ
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Вышыня: 177 м н. у. м.
Насельніцтва: 357 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225158[2]
СААТА: 1256825049
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′15″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 24.61472° у. д. / 52.85417; 24.61472Каардынаты: 52°51′15″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 24.61472° у. д. / 52.85417; 24.61472
Лыскаў на мапе Беларусі ±
Лыскаў
Лыскаў
Лыскаў
Лыскаў
Лыскаў
Лыскаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лыскаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст. Каля касьцёла знаходзіцца магіла Францішка Карпінскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.

 
Лыскаў, з мапы 1613 г.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Лысков (1553 год)[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Лыскаў зьмяшчаецца ў «Літоўскай мэтрыцы» і датуецца 1504 годам. У XVI ст. ён быў вялікакняскім сталовым уладаньнем і ўваходзіў у Ваўкавыскі павет Наваградзкага ваяводзтва.

 
Магіла Ф. Карпінскага. Н. Орда, 1877 г.

У 1527 годзе ваявода віцебскі Мацей Клочка фундаваў у Лыскаве касьцёл. Па ягонай сьмерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве і вялікай княгіні Боне[6]. У 2-й палове XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (вялікакняскі) замак. З 1690 году паселішча знаходзілася ў валоданьні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 годзе маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы (збудаваны ў 1763—1785 гадох). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка[7].

За часамі паўстаньня Касьцюшкі ў Лыскаве стаяў інсургенцкі аддзел колькасьцю 80 чалавек з 5-га рэгімэнту Паўла Грабоўскага[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Дрэварыт паводле Н. Орды, 1878 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лыскаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Лыскава актыўна дзеялі паўстанцы. Сярод іншага, яны застрэлілі на Рынку настаўніка расейскай народнай вучэльні Фрыдрыха Вішгальца за тое, што выкладаў па-расейску і ня зьняў партрэты маскоўскіх гаспадароў[9]. А тутэйшых ксяндзоў Мэльхіёра Манюшку і Шарскага расейскія ўлады выклікалі ў паліцыю паводле падазрэньня ў супрацы з паўстанцамі[8]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лыскаве было 110 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, штогод праводзілася 3 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лыскаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лыскаў стаў часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лыскаў (польск. Łysków) апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[11].

У 1939 годзе Лыскаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Ружанскага, а з 25 сьнежня 1962 году — Пружанскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 290 двароў. За часамі Другой сусьветнай вайны ў сакавіку 1944 году нацысты спалілі 90 двароў вёскі і замардавалі 535 жыхароў.

На 1972 год у Лыскаве быў 201 двор[12], на 1999 год — 200, на 2003 год — 200, на 2005 год — 191. Па скасаваньні Лыскаўскага сельсавету 7 верасьня 2006 году вёску далучылі да Зеляневіцкага сельсавету[13]. У 2000-я гады Лыскаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 895 чал., зь іх 682 юдэі[14]; 1897 год — 868 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1902 год — 1150 чал.[15]; 1921 год — 899 чал.[16]; 1940 год — 1250 чал.; 1959 год — 596 чал.; 1970 год — 622 чал.; 1972 год — 611 чал.; 1999 год — 459 чал.[17]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 400 чал.; 2005 год — 401 чал.; 2009 год — 357 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, 3 крамы, пункт бытавога абслугоўваньня.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Зялёная вуліца Касьцельная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Лыскава да нашага часу захаваліся вуліцы Базылянская, Зарэчная, Навадворская[18], Пружанская і Ружанская.

Эканоміка

рэдагаваць

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт, лясьніцтва.

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н521 Ружаны — Лыскава[19].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць
  • Еўна Азэф (1869—1918) — расейскі сацыялістычны рэвалюцыянэр-правакатар
  • Азрыэль Брашы (1897—1986) — iзраільскі пэдагог і навукоўца, адзін з родапачынальнікаў культуры падарожжаў і вывучэньня зямлі Ізраілю і суседніх краінаў
  • Аляксандар Мікалай Гараін (1651—1735) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
  • Ігнацы Юліян Цэйзік (1779—1858) — дзяяч мастацтва, фальшываманэтчык часоў Расейскай імпэрыі
  • Ісраэль Шохат (1886—1961) — габрэйскі дзяяч, заснавальнік згуртаваньняў Бар-Гіёры і Ха-Шамэру, дзьвюх папярэдніц Узброеных сілаў Ізраілю
  • Эліэзэр Шохат (1875—1971) — дзяяч габрэйскага рабочага руху, адзін з заснавальнікаў партыі Ха-Паэль ха-Цаір
  1. ^ а б в Tim Bespyatov, 2008—2016
  2. ^ Алфавитный список улиц по Лысково (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 107.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  6. ^ З мінулага Міжэрычаў Блог жителя Волковыска Праверана 30 сьнежня 2011 г.
  7. ^ Шаблюк В. Лыскава // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 407.
  8. ^ а б Karpyza W. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005.
  9. ^ Диакон Щеглов Г. (30 лістапада 2012) Жертвы польского восстания 1863—1864 годов (рас.) Статьи. ИА Rex. Праверана 24 студзеня 2013 г.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Лысково, вёска. Radzima.net. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
  12. ^ Шаблюк В. Лыскава // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 408.
  13. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
  14. ^ Sulistrowski F. Łysków // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. — S. 862—863.
  15. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. — S. 287.
  16. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom V - Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  17. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 385.
  18. ^ Сенкевіч Я. Было мястэчка Лыскава…(недаступная спасылка) // Народная Воля. № 5 (3950), 30 студзеня 2015 г.
  19. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 11 марта 2020 г. №138 «О местных автомобильных дорогах общего пользования Брестской области» (рас.)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць