Мэтрапалітэн
Мэтрапалітэ́н (па-француску: métropolitain), або скарочана мэтро́ — від гарадзкога транспарту, трасы якога праходзяць асобна ад вуліцаў, звычайна пад зямлёй. Рух цягнікоў у мэтро рэгулярны, паводле раскладу. Адрозьніваецца высокай эксплюатацыйнай хуткасьцю (да 45 км/г) і правознай здольнасьцю (да 60 тыс. пасажыраў за гадзіну ў адным кірунку). Лініі мэтрапалітэну звычайна пракладаюць пад зямлёй (у тунэлях), пры неабходнасьці па паверхні зямлі або на эстакадах.