Ганалулу
Ганалулу (па-ангельску: Honolulu) — найбуйнейшы горад і сталіца штату Гаваі (ЗША), а таксама адміністрацыйны цэнтар вострава Оаху. Горад стаў сталіцай Гаваяў у 1845 годзе, калі яна была перанесеная зь места Лахайна на востраве Маўі.
Ганалулу | |||||
анг. Honolulu | |||||
| |||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Гаваі | ||||
Кіраўнік: | Rick Blangiardi[d][1] | ||||
Плошча: | 177,2 км² | ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 337 256 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1903,25 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 808 | ||||
Паштовы індэкс: | 96801–96850 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 21°18′16.9″ пн. ш. 157°51′25.9″ з. д. / 21.304694° пн. ш. 157.857194° з. д.Каардынаты: 21°18′16.9″ пн. ш. 157°51′25.9″ з. д. / 21.304694° пн. ш. 157.857194° з. д. | ||||
Ганалулу | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.honolulu.gov |
У перакладзе з гавайскай мовы «Ганалулу» значыць «прыхаваная затока», альбо «ціхі порт»[2]. Месцазнаходжаньне гораду паміж Усходам і Захадам абумовіла ягоны статус як буйнога турыстычнага і гандлёвага цэнтру.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2010 году Ганалулу налічвае 390 738 жыхароў. Сярэдні ўзрост — 40 гадоў для мужчынаў, 43 — для жанчынаў.
Большасьць насельніцтва (54,8%) мае азіяцкае паходжаньне, зь іх 19,9% японцы, 13,2% філіпінцы, 10,4% кітайцы, 4% карэйцы, 2% віетнамцы, а таксама індыйцы, інданэзійцы, тайцы і іншыя. Амэрыканцы й групы эўрапейскага паходжаньня складаюць 17,9%, афраамэрыканцы — 1,5%, гавайцы й палінэзійцы — 8,4%.
Эканоміка
рэдагавацьНайбуйнейшы на астравах Міжнародны аэрапорт Ганалулу служыць асноўнай брамай для вялізнай турыстычнай індустрыі. Штогод Ганалулу наведваюць больш за тры мільёны турыстаў, прыносячы гораду прыбытак звыш 10 мільярдаў даляраў. У Ганалулу таксама зьмяшчаецца штаб-кватэра Гавайскіх авіялініяў.
Іншыя асноўныя галіны эканомікі Ганалулу складаюць абаронны комплекс, прамысловасьць, навука і адукацыя. У даліне Маноа знаходзіцца найбуйнейшы кампус Унівэрсытэту Гаваяў.
Штат Гаваі мае ўласную сыстэму банкаў. Аснову яе складаюць два найбуйнейшыя — Банк Гаваяў і Першы Гавайскі банк.
Найбольш вядомыя турыстычныя месцы ў Ганалулу
рэдагаваць- Вайкікі (Waikiki) — адзін з найзнакаміцейшых пляжаў у сьвеце.
- Ала Моана (Ala Moana) — найбуйнейшы ў сьвеце гандлёвы цэнтар на вольным паветры.
- Палац Іолані ('Iolani Palace) — адзіны на тэрыторыі ЗША каралеўскі палац.
- Затока Ханаума (Hanauma Bay) — затоплены вульканічны кратэр, вядомы сваёй біялягічнай разнастайнасьцю.
- Музэй Бішоп (Bishop Museum) — найбуйнейшы музэй прыродазнаўства і культуры Гаваяў.
- Дыямэнтавая гара (Diamond Head) — вульканічны кратэр папулярны клясычным відам на Вайкікі зь вяршыні.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.honolulu.gov/mayor
- ^ Etymology Online entry for Honolulu
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГаналулу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў