The Walt Disney Company
Кампанія Ўолта Дыснэя (па-ангельску: The Walt Disney Company) — адна з найбуйнейшых карпарацыяў індустрыі забаў у сьвеце. Заснаваная 16 кастрычніка 1923 году братамі Ўолтам і Роем Дыснэямі як невялікая анімацыйная студыя. Па стане на чэрвень 2015 году — адна з найбуйнейшых галівудзкіх студый, уладальнік 11-ці тэматычных паркаў і двух аквапаркаў, а таксама некалькіх сетак тэлерадыёвяшчаньня, да ліку якіх адносіцца Амэрыканская тэлерадыёвяшчальная кампанія (Эй-Бі-Сі).
Штаб-кватэра кампаніі Ўолта Дыснэя і асноўныя вытворчыя магутнасьці сканцэнтраваны на Студыі Ўолта Дыснэя (Walt Disney Studios) у горадзе Бэрбанк, штат Каліфорнія, ЗША.
Кампанія Ўолта Дыснэя ўваходзіць у прамысловы індэкс Доў-Джонза. Рынкавая капіталізацыя на 16 траўня 2013 — каля 122 млрд даляраў.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Smith D. Disney A to Z: The Updated Official Encyclopedia (анг.) — 1998. — P. 593. — ISBN 0-7868-6391-9
- ^ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ^ а б в г д е ё ж з і https://www.latimes.com/business/la-fi-disney-fox-sale-shareholder-20171214-story.html
- ^ Walt Disney Co. (Burbank, California) // Архівы прэсы XX стагодзьдзя — 1908.
- ^ National Software Reference Library
- ^ https://www.thewaltdisneycompany.com/wp-content/uploads/2019/01/2018-Annual-Report.pdf
- ^ Fiscal year 2022 annual financial report
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |