Помнік абарончай архітэктуры
Лоеўскі замак
Краіна Беларусь
Мястэчка Лоеў
Дата заснаваньня XIV ст.
Лоеўскі замак на Вікісховішчы

Лоеўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лоеве. Знаходзіўся на правым беразе ракі Дняпра, на месцы старажытнага паселішча Лоева Гара мілаградзкай культуры і гарадзішча XI—XIII стагодзьдзяў. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Драўляны замак у Лоеве збудавалі ў XIV ст. Яго неаднаразова разбуралі крымскія татары. На мапе М. Струбіча за 1578 год значыцца высокая абарончая вежа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лоеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак канчаткова зруйнавалі.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Лоева з гіпатэтычнай выявай замка.

Архітэктура

рэдагаваць

Меў форму паўкруга дыямэтрам каля 125 м, абведзенага земляным валам і ровам. Апісаньне фартыфікацыяў не захавалася. Відаць, тут былі традыцыйныя драўляныя вежы і сьцены-гародні[1].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 338.

Літаратура

рэдагаваць