Віцебск (футбольны клюб)
«Віцебск» — беларускі футбольны клюб з гораду Віцебску, заснаваны ў 1960 годзе. Уладальнік Кубка Беларусі (1998).
Віцебск | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Віцебск» |
---|---|
Заснаваны | 1960 |
Горад | Віцебск, Беларусь |
Стадыён |
Цэнтральны спарткомплекс Умяшчальнасьць: 8144 |
Дырэктар | Мікалай Вайцюхоўскі[1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2021 | 7 месца |
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Каманда была створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.
У найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда гуляла з 1992 па 2011 год, акрамя сэзонаў 2003 і 2005 гадоў. Найлепшыя сэзоны клюб праводзіў у 1990-х гадох, калі трывала вёў барацьбу за мэдалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гадоў гульня пайшла на спад, і двойчы паводле вынікаў сэзонаў 2002 і 2004 гадоў клюб выбываў у першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прайшла пры чарговым уздыме віцебскага клюбу, які, хоць і не змагаўся за мэдалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.
З 2009 году пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сэзоне 2011 году няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах менскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў першую лігу[2].
Сэзон 2012 году каманда правяла ў барацьбе за вяртаньне ў эліту. Да апошняга моманту віцебскі клюб захоўваў шанец на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў вышэйшай лізе, але ў выніку гульцы віцебскага клюбу скончылі сэзон трэцімі. Сэзон 2013 году пачаўся для каманды няўдала, але пазьней клюб выйшаў на другую пазыцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 году з-за дрэннага фінансаваньня з клюбу сышлі асноўныя гульцы, але «Віцебск» працягваў весьці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клюб зноўку апынуўся на трэцім месцы, ня здолеўшы вярнуцца ў вышэйшую лігу.
У сэзоне 2014 году склад каманды папоўніўся моцнымі для ўзроўню першай лігі гульцамі, што дазваляла разьлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але віцебскі клюб пацярпеў паразы ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы этап на пятым месцы. Пасьля гэтага ў ліпені 2014 году быў звольнены галоўны трэнэр Юры Канаплёў. Разам з новым трэнэрам Сяргеем Вехцевым «Віцебск» падвысіў свае паказчыкі і неўзабаве ўзняўся да трэцяга радку, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў вышэйшую лігу.
Сэзон 2015 году каманда пачала ў вышэйшай лізе, аднак ужо ўлетку праз дрэнныя паказчыкі з клюбу быў звольнены галоўны трэнэр Сяргей Вехцеў, а ў пачатку ліпеня выконваючым абавязкі быў назначаны Сяргей Ясінскі, які да гэтага часу трэнэраваў дубль «Віцебску». Не зважаючы на тое, што клюб скончыў чэмпіянат на перадапошнім 13-м месцы, гульня ў цэлым і колькасьць набраных пунктаў зь Ясінскім значна палепшылася, а клюб захаваў месца ў эліце[3]. 23 жніўня 2015 году Ясінскі стаў паўнавартнасным галоўным трэнэрам, а ў сьнежні падоўжыў працоўнае пагадненьне з клюбам на 2 гады. Яшчэ адной прыкметнай падзеяй 2015 году стала тое, што клюб упершыню за апошнія гады распачаў сэзон без даўгоў.
У 2016 годзе на балянс клюбу перайшоў «Цэнтральны спарткомплекс», на якім клюб праводзіць хатнія матчы. Паводле словаў дырэктара клюбу Мікалая Вайцюхоўскага, гэта дало магчымасьць клюбу зарабляць грошы за кошт стадыёну, якія ў тым ліку пайшлі на мадэрнізацыю комплекса[4]. У чэмпіянаце клюб заняў высовае 6-е месца, зрабіўшы стаўку ў тым ліку на мясцовых выхаванцаў. Лепшым бамбардзірам клюбу стаў Раман Воўкаў, кантракт зь якім клюб падпісаў напярэдадні сэзону. На рахунку нападніка 9 мелася галоў. Таксама ў сярэдзіне сэзону да клюбу далучыўся нападнік Кірыл Вяргейчык, які аднак у асноўным выходзіў на замену.
На новы сэзон клюб здолеў захаваць у сваім складзе лідэраў каманды, аднак сэзон распачаўся наўядала. Першую перамогу «Віцебск» атрымаў толькі ў пятым туры, калі ў гасьцёх перамог гарадзенскі «Нёман» зь лікам 1:4, такім чынам гэта старт стаў найгоршым для клюбу з 2011 году. Аднак у хуткім часе клюб спраўна стаў зарабляць пункты і падвысіў сваю пазыцыю ў турнірнай табліцы. Сапраўднай сэнсацыяй стала падпісаньне кантракту з былым гульцом менскага «Дынама» Рафаэлам Ледэсмам[5]. Клюб амаль да апошняга меў шанец на 4-е месца, якое ў некаторых выпадках дае магчымасьць выступіць у Лізе Эўропы, аднак усё ж такі прапусьціў наперад канкурэнтаў і заняў выніковае 8-е месца.
У 2018 годзе «Віцебск» страціў некалькіх выдатных гульцоў, як то Арцём Салавей, які перайшоў у менскае «Дынама», і Віталь Квашук, які перайшоў у гарадзенскі «Нёман». Аднак, такія страты клюб здолеў кампенсаваць, падпісаўшы адразу некалькіх былых гульцоў менскага «Дынама», як то Бруну Фурлана і Ненада Адамавіча. Дзякуючы ўзмацненьню, клюб выдаў свой лепшы старт з 2010 году, атрымаўшы дзьве перамогі і аднойчы згуляўшы ў нічыю ў трох першых турах[6].
Былыя назвыРэдагаваць
- КІМ (1992—1994)
- «Дзьвіна» (1994—1995)
- «Лякаматыў-96» (1996—2002)
- «Лякаматыў» (2003—2006)
- «Віцебск» (з 2007)
ДасягненьніРэдагаваць
- Срэбраны прызэр чэмпіянатаў Беларусі 1993 і 1995 гадоў.
- Бронзавы прызэр чэмпіянатаў Беларусі 1994 і 1997 гадоў.
- Уладальнік Кубка Беларусі 1998 году.
- Самыя буйныя перамогі — 6:1 (Сьвіслач-Дах, 1999), 5:0 (Гомсельмаш, 1992, 1994/1995; Камунальнік — 1997).
- Самыя буйныя паразы — 0:6 (Славія Мазыр, 2001; БАТЭ, 2002; МТЗ-РІПА, 2004).
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2022 году
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Сяргей Бароўскі (сьнежань 2010 — жнівень 2011)
- Аляксандар Сінкавец (жнівень 2011 — люты 2012)
- Юры Канаплёў (люты 2012 — чэрвень 2014)
- Сяргей Вехцеў (ліпень 2014 году — ліпень 2015 году)[7]
- Сяргей Ясінскі (в. а. зь ліпеня 2015 году)[8]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Футбольный клуб «Витебск». Администрация(рас.)
- ^ Футбол. Чемпионат Беларуси. «Партизан», обыграв по сумме двух матчей «Витебск», завоевал путевку в сильнейший дивизион(рас.) «Прессбол», 4 сьнежня 2011
- ^ До и после. Сменился ли курс со сменой рулевого? (Инфографика)(рас.) Football.by, 23 верасьня 2015
- ^ Как «Витебск» вылез из долговой ямы и перестал отпугивать футболистов.(рас.) Tribuna.com, 1 февраля 2017
- ^ Ледесма перешел в «Витебск».(рас.) Tribuna.com, 24 июля 2017
- ^ «Витебск» выдал свой лучший старт в чемпионате с 2010 года .(рас.) Tribuna.com, 13 апреля 2018
- ^ Коноплев уволен с поста главного тренера «Витебска»(рас.)
- ^ Сергей Ясинский назначен исполняющим обязанности главного тренера «Витебска»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная старонка(рас.)