Руслан Цевераў

беларускі футбаліст

Руслан Цевераў (нарадзіўся 1 траўня 1994 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».

Руслан Цевераў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1994(1994-05-01)[1] (29 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 Віцебск-2[d] 26 (5)
2014—2016 Нафтан 28 (3)
2014 Гарадзея 29 (4)
2016—2018 Шахцёр Салігорск 16 (1)
2017 Нафтан 14 (0)
2018 Віцебск 21 (3)
2019—2022 Віцебск 88 (17)
2023 Жэтысу 14 (2)
2023—4 Віцебск 15 (9)
Зборныя
2014—2016 Беларусь (да 21) 12 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе выступаў за дубль. Пасьля вылету каманды ў Першую лігу паводле вынікаў сэзону 2011 году стаў выступаць за фарм-клюб «Віцебск-2» у Другой лізе, стаўшы там адным з асноўных гульцоў дружыны. У 2013 годзе разам з шэрагам іншых спартоўцаў «Віцебска-2» перайшоў да складу наваполацкага «Нафтану», дзе спачатку выступаў за дубль.

Пасьля сэзону 2014 году, які быў праведзены ў арэндзе ў «Гарадзеі», вярнуўся ў «Нафтан»[2]. У ліпені 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сэзону[4], але ўжо ў ліпені 2017 году вярнуўся ў «Шахцёр»[5]. У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Віцебск»[6], зь якім у лютым 2019 году ён падпісаў паўнавартасны кантракт[7].

Сэзон 2019 году амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньні, вярнуўшыся ў склад у 2020 годзе, дзе пераважна выходзіў на замену. У сэзоне 2021 году замацаваўся ў аснове і з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[8]. У сэзоне 2022 году заставаўся адным з асноўных гульцоў, але ня выратаваў «Віцебск» ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[9]. У лютым 2023 году стаў футбалістам казаскага клюбу «Жэтысу»[10]. У ліпені 2023 году вярнуўся ў «Віцебск»[11] і дапамог камандзе дакрочыць да Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[12].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 13 2
2016 Найвышэйшая ліга 15 1
Шахцёр Салігорск 13 1
Нафтан 2017 Найвышэйшая ліга 14 0
Шахцёр Салігорск 3 0
Віцебск 2018 Найвышэйшая ліга 21 3

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць