Арцём Салавей
Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Арцём Салавей | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лістапада 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 | Дынама Менск | 14 (0) |
2010 | → Тарпэда-БелАЗ | 21 (1) |
2011—2012 | Тарпэда-БелАЗ | 58 (14) |
2013 | Урал | 1 (0) |
2013—2014 | Нёман Горадня | 17 (0) |
2015—2017 | Віцебск | 80 (16) |
2018 | Дынама Менск | 23 (4) |
2019 | Тарпэда-БелАЗ | 17 (2) |
2020 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2020 | → Гарадзея | 7 (0) |
2021 | Спадарожнік | 9 (0) |
Зборныя | ||
2008—2009 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (1) |
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР гораду Бярозы. З 2007 году гуляў за менскае «Дынама»» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе выправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпэда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клюбам. У сэзоне 2011 году стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце, паклаўшы на свой рахунак 11 галоў.
У студзені 2013 году падпісаў кантракт на 2,5 году зь екацярынбурскім «Уралам»[2][3], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 году кантракт з «Уралам» быў скасаваны[4]. У верасьні 2013 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[5]. У гарадзенскім клюбе хутка замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году, аднак, зьяўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 году на ўзаемную згоду пакінуў «Нёман»[6].
У студзені 2015 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[7], які пасьля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Найвышэйшую лігу. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў асноўным складзе, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасьці нападніка. У сэзоне 2016 году з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Найвышэйшай лізе. У лютым 2018 году перайшоў у менскае «Дынама»[8]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе менчукоў, а пазьней пачаў перадусім выходзіць на замену. У студзені 2019 году, не зважаючы на заканчэньне кантракту, трэнаваўся з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клюб[9]
У студзені 2019 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»», склаўшы двухгадовую працоўную дамову[10]. Спачаку гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 году апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнэру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасьля пачатку сэзону пакінуў «Тарпэда-БелАЗ». Да лета 2020 году пэўны час трэнаваўся зь «Віцебскам», а ў ліпені стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду гэтак і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасьні 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў ««Гарадзею»[12]. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[13].
У пачатку 2021 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 году празь фінансавыя цяжкасьці клюбу, пасьля чаго завяршыў прафэсійную кар’еру[14].
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасьля канфлікту з галоўным трэнэрам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца ў складу каманды. Улетку 2012 году, пасьля зыходу Шуканава, вярнуўся ў каманду.
Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 году згуляў дзьве сустрэчы. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 4 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | 8 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 4 | |
Дынама Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 4 |
Сям’я
рэдагавацьМалодшы брат Андрэй — таксама футбаліст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Artem Solovei // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Артем Соловей стал игроком «Урала» (рас.)
- ^ Новичком «Урала» стал Артем Соловей (рас.) Афіцыйны сайт екацярынбургскага «Урала» Архіўная копія ад 2013-04-01 г.
- ^ Артем Соловей покинул "Урал" (рас.)
- ^ Артем Соловей перешел в «Неман» (рас.)
- ^ Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками (рас.)
- ^ «Витебск» вышел из отпуска. Первым новичком команды стал Артем Соловей (рас.)
- ^ Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского «Динамо», Медич не подошел клубу (рас.)
- ^ Минское "Динамо" сообщило о расставании с Соловьем (рас.)
- ^ Соловей подписал двухлетний контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Артем Соловей подписал контракт с "Шахтером" (рас.)
- ^ "Городея" арендовала у "Шахтера" Соловья и Булычева (рас.)
- ^ Кабананга, Бодул и Соловей покинули "Шахтер" (рас.)
- ^ От ДЮСШ и Петрикова до Израиля и ФНЛ. Куда разбежался "Спутник" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)