Захар Чарвякоў
беларускі футбаліст
Заха́р Аляксандравіч Чарвякоў (нар. 30 жніўня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».
Захар Чарвякоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 жніўня 2002[1] (22 гады) | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Віцебск | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2020— | Віцебск | 81 (9) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец клюбу «Віцебску». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. На наступны год замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебску» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на зьмену ў другім тайме матчу супраць «Менску» (2:2) і пасьпеў адзначыцца голам. У сэзоне 2021 году працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball