Карэн Варданян
Карэн Варданян (нар. 9 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Віцебск». Мае армянскае паходжаньне.
Карэн Варданян | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 2003[1] (21 год) | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Віцебск | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022— | Віцебск | 74 (27) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьЗ канца 2020 году пачаў выступаць за дубль «Віцебску». На наступны год замацаваўся ў дублюючым складзе. У верасьні 2021 году атрымаў сур’ёзную траўму, аднак ужо на пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з асноўнай камандай віцебскага клюбу. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Менску» (1:1). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замены. У сэзоне 2023 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы, калі каманда ўжо спаборнічала ў Першай лізе. З 16 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[3].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway