Ян Скібскі

беларускі футбаліст

Ян Віталевіч Скібскі (нар. 25 сьнежня 2002) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебска» і моладзевай зборнай Беларусі.

Ян Скібскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сьнежня 2002(2002-12-25)[1] (21 год)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Віцебск 90 (4)
Зборныя
2021—4 Беларусь (да 21) 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у родных Чашніках. Яшчэ юнаком трапіў у структуру «Віцебска», дзе з 2019 году пачаў гуляць за дубль. У 2020 годзе замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебска» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Менску» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У 2021 годзе працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[3]. У сэзоне 2022 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны. У пачатку 2023 году стаў капітанам каманды. У сьнежні таго ж году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[4].

Міжнародная

рэдагаваць

29 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Грузіі (1:4).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць