Мікіта Навумаў
Мікіта Навумаў (нарадзіўся 15 лістапада 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Кызылжар» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Мікіта Навумаў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 лістапада 1989 (33 гады) Віцебск, Беларусь | |
Рост | 194 см | |
Вага | 90 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кызылжар | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2015 2010 2011 2016—2018 2019—2021 2021—2022 2023— |
Нафтан → Полацак (арэнда) → Полацак (арэнда) Віцебск Жэтысу Дынама Менск Кызылжар |
107 (3) 27 (3) 13 (2) 77 (5) 46 (4) 34 (2) 15 (0) |
Зборныя | ||
2017— | Беларусь | 14 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Клюбная Рэдагаваць
Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 году гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сэзон 2010 году і другую палову сэзону 2011 году правёў у арэндзе ў «Полацку». У сэзоне 2012 году стала трапляў у аснову наваполацкага клюбу, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 году пакінуў «Нафтан»[2].
У лютым 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[3]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Зь ліпеня па кастрычнік 2016 году не гуляў праз траўмы, пасьля вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[4].
У студзені 2021 году стала вядома, што Навумаў разам зь іншымі беларускімі гульцамі пакінуў «Жэтысу»[5]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[6]. У сэзоне 2021 году быў гульцом стартавага складу, толькі ў верасьні і кастрычніку не гуляў праз траўмы. Сэзон 2022 году таксама пачынаў у якасьці гульца асноўнага складу, але зь лета стаў звычайна заставацца на лаве запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[7]. У пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Атыраў», а пазьней далучыўся да «Кызылжару», у складзе якога пачаў сэзон 2023 году[8].
Міжнародная Рэдагаваць
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі.
Дасягненьні Рэдагаваць
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка Рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 3 |
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/navumau-mikita
- ^ "Нафтан" расстался с Наумовым и Лебедевым
- ^ Наумов подписал контракт с «Витебском»(рас.)
- ^ Никита Наумов и Ненад Адамович стали игроками «Жетысу»(рас.)
- ^ Все белорусы покинули "Жетысу"
- ^ Все белорусы покинули "Жетысу"
- ^ Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо"(рас.) Праверана 2022-12-20 г.
- ^ Варатар Сцяпанаў і абаронца Навумаў патрапілі ў заяўку «Кызыл-Жара» на сезон у Д1 Казахстана Праверана 2023-03-03 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball