Яўген Гулецкі
Яўге́н Гуле́цкі (нар. 15 студзеня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебску».
Яўген Гулецкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 студзеня 2001[1] (23 гады) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 63 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Віцебск | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2019 | БАТЭ | 0 (0) |
2018 | → Энэргетык-БДУ | 4 (0) |
2020 | Арсэнал Койданаў | 20 (0) |
2021—2022 | Рух Берасьце | 0 (0) |
2021—2022 | → Арсэнал Койданаў | 33 (0) |
2022 | Арсэнал Койданаў | 17 (2) |
2023 | Іслач | 1 (0) |
2023— | Віцебск | 37 (0) |
Зборныя | ||
2019 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2021 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачынаў займацца футболам у маладэчанскай ДЮСШ-4, пасьля таксама навучаўся ў Акадэміі АБФФ. На юнацкім узроўні выступаў на пазыцыі нападніка, пасьля апусьціўся на месца паўабаронцы. У 2018 годзе стаў гульцом сталічнага «Энэргетыка»-БДУ ў Першай лізе, дзе часам выходзіў на замену. У пачатку 2019 году рыхтаваўся да новага сэзону з сталічным клюбам, аднак у сакавіку пакінуў яго[3] і далучыўся да дублю барысаўскага БАТЭ, дзе стаў адным з асноўных гульцоў ды дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў у 2019 годзе.
У лютым 2020 году поруч з шэрагам іншых дублёраў барысаўчанаў быў аддадзены ў арэнду ў койданаўскі «Арсэнал»[4]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У кастрычніку 2020 году быў выкуплены «Арсэналам» і стаў гульцом клюбу на трывалай аснове. У гэты час стаў выступаць на пазыцыі абаронцы. У лютым 2021 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсэнале» на правах арэнды. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог койданаўскаму клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсэналу», які неўзабаве аформіў новае арэнднае пагадненьне[6]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага туру супраць «Гомлю» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У траўні канчаткова пакінуў «Рух» і стаў гульцом койданаўскага клюбу на трывалай аснове.
У студзені 2023 году, пасьля таго як «Арсэнал» выбыў у Першую лігу, падпісаў двухгадовы кантракт зь «Іслаччу»[7]. Згуляў за асноўную каманду «Іслачы» толькі ў першым матчы сэзону супраць менскага «Дынама» (0:3), пасьля чаго выступаў за дубль. У траўні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[8]. У чэрвені 2023 году далучыўся да «Віцебску»[9]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[10].
Міжнародная
рэдагавацьУ кастрычніку 2017 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (1:2) і быў заменены ў першым тайме.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://fcisloch.by/player.asp?id=Evgenij-Gуleckij-661&season=2024MEN
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/_evgeni_guletski/
- ^ Милевский и Гулецкий покинули команду. Альшаник ушел в аренду. (рас.) Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» Архіўная копія ад 2021-01-12 г.
- ^ "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (рас.)
- ^ Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав "Руха" (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-26 г.
- ^ "Арсенал" снова арендовал Гулецкого у "Руха" (рас.)
- ^ "Ислочь" подписала контракт с Гулецким и рассталась с Ереминком (рас.)
- ^ Защитник Гулецкий покинул "Ислочь" (рас.)
- ^ Евгений Гулецкий будет играть за "Витебск" (рас.)
- ^ "Витебск" продлил контракт с Гулецким (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway