Мікалай Золатаў

беларускі футбаліст

Мікалай Золатаў (нар. 11 лістапада 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021).

Мікалай Золатаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лістапада 1994(1994-11-11)[1][2] (30 гадоў)
Рост 177 см
Вага 72 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 Віцебск-2[d] 27 (1)
2014—2016 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2015 Віцебск 16 (0)
2016 Віцебск 23 (0)
2017—2019 Віцебск 75 (2)
2020 Урал 15 (0)
2021—2023 Колас 47 (0)
2022 Бастыя 1 (0)
2024 Елімай 5 (0)
2024 МЛ Віцебск 2 (0)
Зборныя
2014—2016 Беларусь (да 21) 20 (0)
2019—2021 Беларусь 14 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебску». Пасьля вылету віцебскага клюбу з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году і расфармаваньня дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клюбе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2012 году разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сэзоне 2013 году выступаў за дубль гарнякоў, якім дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дублюючых складаў. На наступны сэзон часам зьяўляўся на лаве запасных у асноўнай камандзе, але гэтак і не зьявіўся на пляцоўцы.

У лютым 2015 году аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сэзону[4]. У віцебскім клюбе адразу замацаваўся ў якасьці гульца асноўнага складу. 11 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніту» (1:1). З жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебску». У красавіку 2016 году арэнда ў «Віцебску» падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[5]. У студзені 2017 году падпісаў зь «Віцебскам» кантракт[6]. У першай палове сэзону 2017 году ня меў трывалага месца ў аснове, а зь верасьня замацаваўся ў стартавым складзе. У сэзонах 2018 і 2019 гадоў заставаўся трывалым гульцом асновы.

У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[7] і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расейскім клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[8]. У складзе «Ўралу» ня меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 году дамова з расейскім клюбам была скасаваная[9]. У лютым 2021 году быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца ўкраінскага «Коласа»[10]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У красавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з францускай Лігі 2[11]. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 траўня ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німу» (2:0) і быў заменены ў другой палове сустрэчы. У ліпені 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Колас»[12].

У студзені 2024 году далучыўся да шэрагаў казаскага клюбу «Елімай»[13]. У сярэдзіне году ў статусе вольнага агента далучыўся да першалігавага «Макслайну»[14]. У сьнежні падоўжыў кантракт з камандай, але ўжо ў канцы лютага 2025 году стала вядома аб разьвітаньні футбаліста з клюбам[15].

Міжнародная

рэдагаваць

13 жніўня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазыцыях флянгавага абаронцы і паўабаронцы. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 16 0
2016 Найвышэйшая ліга 23 0
2017 Найвышэйшая ліга 21 0
2018 Найвышэйшая ліга 29 0
  1. ^ а б в Nikolai Zolotov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Nikolay Zolotov // FBref (мн.)
  3. ^ а б http://fc-ural.ru/novosti/glavnaya-komanda/nikolaj-zolotov-novichok-fk-ural19
  4. ^ «Витебск» взял у «Шахтера» в аренду Евгения Лебедева и Николая Золотова (рас.)
  5. ^ «Витебск» вновь арендовал Золотова у «Шахтера» (рас.)
  6. ^ Николай Золотов подписал контракт с «Витебском» (рас.)
  7. ^ Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули "Витебск"
  8. ^ Николай Золотов вместо Бреста перешел в российский "Урал"
  9. ^ Николай Золотов покинул российский "Урал"
  10. ^ Николай Золотов официально представлен в качестве футболиста "Колоса"
  11. ^ Николай Золотов перешел из "Колоса" в "Бастию" на правах аренды
  12. ^ Николай Золотов вернулся в "Колос"
  13. ^ Официально: Корзун и Золотов стали игроками казахстанского "Елимая" (рас.)
  14. ^ Николай Золотов стал игроком "Макслайна" (рас.)
  15. ^ Николай Золотов расстался с «МЛ Витебск» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-26). Праверана 2025-03-10 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць