Яўген Красноў

беларускі футбаліст

Яўген Красноў (нарадзіўся 9 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Віцебск».

Яўген Красноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1998(1998-02-09)[1] (26 гадоў)
Рост 176 см
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дняпро Магілёў 8 (0)
2019—2020 Іслач 10 (0)
2020—4 Віцебск 92 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі склаў паўнавартасную трохгадовую дамову з магіляўчанамі[3]. У 2018 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у галоўнай камандзе магіляўчанаў 28 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыву» (2:3), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. 29 верасьня 2018 году згуляў у сваім першым матчы ў Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме ў матчы супраць «Менску» (0:4).

У лютым 2019 году, калі стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клюб, але не падышоў і пазьней далучыўся да «Іслачы»[4]. З гэтым клюбам у сакавіку 2019 году падпісаў трохгадовы кантракт[5]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часьцей заставаўся на лаўцы запасных. Часам зьяўляўся на полі, а з жніўня 2019 году пачаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў пачаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часьцей выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебску»[6]. У сэзоне 2020 году ў складзе віцебскай каманды зьяўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[7]. У сьнежні 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[8].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 8 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць