Pro Evolution Soccer 5 — футбольны сымулятар, выраблены кампаніяй Konami, частка сэрыі Pro Evolution Soccer. На PlayStation 2 і Xbox гульня выпушчаная 21 кастрычніка 2005 году, а кампутарная вэрсія праз тыдзень — 28 кастрычніка. На вокладцы тварам адзін да аднаго намаляваныя Джон Тэры і Т’еры Анры.

Асаблівасьці рэдагаваць

У гульні даступныя наступныя рэжымы:

  • Матч — гэты рэжым дазваляе згуляць адзін матч супраць кампутара ці чалавека.
  • Майстар-ліга — рэжым, у якім гулец можа кіраваць клюбам на працягу сэзону, даступныя трансфэры і разьвіцьцё гульца.
  • Ліга — таксама, што і Майстар-ліга, але можна гуляць некалькі сэзонаў і даступна менш налад.
  • Кубак — гулец можа выбраць парамэтры турніру: колькасьць камандаў і правілы дадатковага часу.

У цэлым, візуальна гульня стала яшчэ больш акуратнай: мяч стаў больш акуратным і палепшана асьвятленьне. Як і ў папярэдніх вэрсіях, гульня ў рэжыме рэдагаваньня дазваляе гульцу зьмяніць імёны гульцоў, іх навыкі і назвы камандаў.

Каманды ў гульні рэдагаваць

Ліцэнзаваныя лігі рэдагаваць

Ліцэнзаваныя клюбы рэдагаваць

Зборныя рэдагаваць