Ляцыё Рым

італьянскі футбольны клюб з Рыму

«Ля́цыё» (па-італьянску: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рыму. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА (1999) і Супэркубка УЭФА (1999).

Ляцыё
SS Lazio.png
Поўная назва Società Sportiva Lazio S.p.A.
Заснаваны 9 студзеня 1900
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 70 634
Прэзыдэнт Кляўдыё Лятыта[d]
Кіраўнік Кляўдыё Лятыта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2021—2022 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
sslazio.it(італ.)(анг.)

Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Сэрыі A. Клюб меў першы буйны посьпех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Сэрыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі «Ляцыё», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі й дасягнулі фіналу Кубка УЭФА ў 1998 годзе.

«Ляцыё» традыцыйна мае блакітныя кашулі й шорты зь белымі шкарпэткамі. Іхны стадыён «Стадыё Алімпіка» мае ўмяшчальнасьць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Ляцыё» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клюбамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаяньне вядзецца з 1929 году[2].

Клюб «Ляцыё» зьяўляецца спартовым клюбам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартовых дысцыплінаў у агульнай складанасьці, больш чым любое іншае спартовае аб’яднаньне ў сьвеце[3].

ГісторыяРэдагаваць

 
Дошка ў памяць стварэньня «Ляцыё» на плошчы Свабоды ў Рыме

Спартовая арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 году ў раёне Прато ў Рыме былым вайскоўцам Люіджы Біджарэльлі[4]. «Ляцыё» ёсьць першай футбольнай камандай з Рыму, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская фэдэрацыя футболу стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры й на поўдні Італіі. Клюб у першыя гады існаваньня лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клюбу «Пра Вэрчэльлі», у 1914 годзе — «Касале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».

У 1927 годзе клюб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднаньне ўсіх клюбаў гораду ў адзіну каманду «Рома». Клюб гуляў у першым сэзоне Сэрыі А, якая была арганізаваная ў 1929 годзе, на чале зь легендарным італьянскім нападнікам Сыльвіё Піёляй[5]. Найвышэйшая выніковай пазыцыя клюбу ў даваенныя часы ёсьць другое месца ў 1937 годзе.

У 1950-я гады клюб займаў пазыцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958 году. «Ляцыё» ўпершыню вылецела з найвышэйшага дывізіёну італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Сэрыю Б, але вярнулася ў найвышэйшы дывізіён праз два гады. Пасьля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клюб зноўку атрымаў паніжэньне ў клясе ў сэзоне 1970—1971 гадоў[6]. Вярнуўшыся ў Сэрыю А ў сэзоне 1972—1973 гадоў, «Ляцыё» адразу ж нечакана сталася адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам зь «Мілянам» і «Ювэнтусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як то капітан Джузэпэ Ўілсан, а таксама паўабаронцы Лючана Рэ Чэконі й Марыё Фрусталюпі й нападнік Джорджа Чынальля. Пасаду галоўнага трэнэра займаў Тамаза Маэстрэльлі[7].

ТытулыРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Луіш Машыміяну 1999
3   Аб Люка Пэлегрыні (ар. Ювэнтус) 1999
4   Аб Патрык 1993
5   ПА Матыяс Вэсына 1991
6   ПА Маркус Антонію 2000
7   Нап Фэліпэ Андэрсан 1993
9   Нап Пэдра 1987
10   ПА Люіс Альбэрта 1992
11   Нап Матэо Канчэліеры (ар. Эляс) 2002
13   Аб Алесіё Раманьёлі 1995
15   Аб Нікалё Казале 1998
17   Нап Чыра Імобіле (капітан) 1990
18   Нап Люка Рамэра 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Матыя Дзаканьні 1995
21   ПА Сяргей Мілінкавіч-Савіч 1995
23   Аб Эльсэід Хюсай 1994
26   Аб Штэфан Раду 1986
29   Аб Мануэль Ляцары 1993
31   Бр Марыюс Адамоніс 1997
32   ПА Данілё Катальдзі 1994
34   Аб Марыё Хіля 2000
50   ПА Марка Бэртыні 2002
77   Аб Адам Марушыч 1992
88   ПА Тома Башыч 1996
94   Бр Іван Провэдэль 1994
96   ПА Магамэд Фарэс 1996

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ «Stadio Olimpico». uefa.com
  2. ^ «Il Derby della Capitale». cbc.ca
  3. ^ «La Storia». S.S. Lazio
  4. ^ «Club info». S.S. Lazio
  5. ^ «Silvio Piola». cronologia.leonardo.it
  6. ^ «Italy 1970/71». RSSSF.
  7. ^ «La Lazio di Re Cecconi»(недаступная спасылка). Vecchiasignora.com.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць