Фэеноорд Ратэрдам

нідэрляндзкі футбольны клюб

«Фэеноорд» (па-нідэрляндзку: Feyenoord) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Ратэрдаму. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клюб зьмяніў сваю назву на сучасную й пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 16-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 14-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў, 4-разовы ўладальнік Супэркубка Нідэрляндаў.

Фэеноорд
Поўная назва Feyenoord Rotterdam
Заснаваны 19 ліпеня 1908
Горад Ратэрдам, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Кёйп
Умяшчальнасьць: 51 177
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
feyenoord.com (нід.)​ (анг.)

«Фэеноорд» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у Нідэрляндах. Клюб таксама зьяўляецца ўладальнікам Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЭФА (1974, 2002) й аднага Міжкантынэнтальнага кубку (1970). «Фэеноорд» гістарычна зьяўляецца адным з трох дамінуючых клюбаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клюбы зьяўляюцца адзінымі клюбамі, якія правялі ўсе сэзоны Эрэдывізіі з моманту ейнага стварэньня ў 1952 годзе.

Клюб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш пасьпяховы пэрыяд клюбу ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клюб да шасьці чэмпіёнскіх тытулаў, двух эўрапейскіх трафэяў, Міжкантынэнтальнага кубку і, тым самым стаўшы першым нідэрляндзкім клюбам, які атрымаў перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынэнтальным кубку. «Фэеноорд» мае даўняе супрацьстаяньне з «Аяксам», як сутыкненьне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрляндах. Іхнае дэрбі мае назоў Дэ Клясыкер (па-нідэрляндзку: De Klassieker).

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб «Вільгэльміна» быў заснаваны ў пабе «Дэ Вэрээнігінг» 19 ліпеня 1908 году[2]. Клюб пачаў гуляць у чырвоных кашулях зь сінімі рукавамі й белых майтках[2]. Між 1908, 1910, 1911 і 1912 гадамі, у клюбе прайшоў шэраг зьмяненьняў у назове каманды й колерах, гэтак у 1909 годзе клюб стаў называцца «Гілесьлёйзэ»[3], а потым зьмяніў назоў на РВВ «Цэлерытас». Атрымаўшы права выступаў пад эгідай Нацыянальнай футбольнай асацыяцыі ў 1912 годзе, клюб быў перайменаваны ў «Фэеноорд», у гонар раёну гораду, у якім была заснавана каманда[4]. Адразу з назовам былі зьменены й колеры клюбу, то бок каманда пачала гуляць у чырвона-белыя кашулях, чорных шортах і чорных шкарпэтках. Гэтыя колеры захаваліся ў клюбе й на сёньня. У 1917 годзе «Фэеноорд» выйшаў у нідэрляндзкую найвышэйшую лігу й пераехаў на новы стадыён «Кромэ Зандвэг»[4].

Пасьля шаснаццаці гадоў пасьля стварэньня клюбу й усяго толькі праз тры гады пасьля пачатку выступаў ў найвышэйшым дывізіёне «Фэеноорд» дамогся першага свайго тытулу, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу чэмпіянату Нацыянальнай лігі ў 1924 годзе[4]. Наступным посьпехам клюбу сталася другая перамога ў 1928 годзе. «Фэеноорд» атрымаў свой ​​першы Кубак Нідэрляндаў у 1930 годзе, забіўшы адзіны гол у фінальным дэрбі супраць клюбу «Эксэльсіёр»[5]. Клюб працягнуў дамінаваць у айчынным чэмпіянаце атрымаўшы перамогу ў кубку ў 1935 годзе й у 1936 годзе ў чэмпіянаце.

Дзякуючы выдатным выступам клюбу гульні з удзелам клюбу пачалі прыцягваць большую колькасьць заўзятараў на сваім стадыёне «Кромэ Зандвэг», таму ў 1933 годзе кіраўніцтва клюбу вырашыла пабудаваць новую футбольную пляцоўку. У 1937 годзе клюб пераехаў на новы стадыён, які атрымаў мянушку «Дэ Кёйп», што перакладаецца як «ванна». Да пачатку Другой сусьветнай вайны клюб тройчы запар займае першае месца ў рэгулярным сэзоне, пры гэтым двойчы становячыся чэмпіёнам у 1936 і 1938 гадох[6].

Падчас Другой сусьветнай вайны «Фэеноорд» свае матчы праводзіў на стадыёне ратэрдамскай «Спарты», бо нацысты занялі «Дэ Кёйп»[6].

Супрацьстаяньне

рэдагаваць

Амстэрдамскі «Аякс» зьяўляецца галоўным сапернікам «Фэеноорду»[7]. Два клюбы маюць даўнюю гісторыю супрацьстаяньня, а матчы паміж двума клюбамі называюць Дэ Клясыкер (па-нідэрляндзку: De Klassieker). Саперніцтва спалучае ў сябе ня толькі супрацьстаяньне двух камандаў, але й канфрантацыю паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Амстэрдамам і Ратэрдамам, два месты, якія маюць свае культурныя традыцыі[8]. Сустрэча паміж гэтымі дзьвюмя камандамі па-ранейшаму лічыцца найбуйнейшым дэрбі краіны ў сэзоне[8].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Джастын Бэйлё 1998
2   Аб Барт Ньіюкооп 1996
3   Аб Томас Бээлен 2001
4   ПА Хван Ін-Бом 1996
5   Аб Гэйс Смаль 1997
6   ПА Раміз Зэрукі 1998
8   ПА Кінтэн Тымбэр 2001
9   Нап Аясэ Ўэда 1998
10   ПА Кальвін Стэнгс 1998
11   Аб Кіліндсхі Гартман 2001
14   Нап Ігар Пайкшан 2000
15   Аб Факунда Гансалес (ар. Ювэнтус) 2003
16   Аб Уга Буэна (ар. Ўулвз) 2002
17   Нап Лука Іванушэц 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Аб Гернат Траўнэр (капітан) 1992
19   Нап Хуліян Каранса 2000
20   Аб Джэйланд Мітчэл 2004
21   Бр Пламен Андрэеў 2004
22   Бр Тыман Вэленройтэр 1995
23   Нап Аніс Гадж Муса 2002
24   ПА Гівай Цэк’ель 2004
26   Аб Джывайра Рыд 2006
27   ПА Антоні Мілямба 2005
29   Нап Сант’яга Хімэнэс 2001
30   Аб Жардан Лятамба 1998
33   Аб Давід Ганцка 1997
34   ПА Крыс-Кевін Надж 2001
38   Нап Ібрагім Осман (ар. Брайтан) 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць