Твэнтэ Энсхэдэ

нідэрляндзкі футбольны клюб з Энсхэдэ

«Твэнтэ» (па-нідэрляндзку: Twente) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Энсхэдэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрляндаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твэнтэ» з 1998 году зьяўляецца арэна «Дэ Грольс Вэстэ», якая здольная зьмясьціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца нідэрляндзкі спэцыяліст Альфрэд Схройдэр.

Твэнтэ
Поўная назва F.C. Twente '65
Заснаваны 1 ліпеня 1965
Горад Энсхэдэ, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Грольс Вэстэ
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fctwente.nl (нід.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Твэнтэ» быў створаны ў 1965 годзе пасьля зьліцьця двух футбольных клюбаў — «Энсхэдэ» й «Энсхэдэзэ Бойз». Клюб «Энсхэдэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.

Першыя посьпехі клюбу пачаліся адразу ж пасьля аб’яднаньня двух клюбаў, галоўным трэнэрам новага клюбу стаў аўстрыец Фрыдрых Данэнфэльд, якога праз год зьмяніў Кес Рэйвэрс, зь якім зьвязваюць пачатак удалага часу для клюбу. «Твэнтэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацьвертае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе й зноўку трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі гульцамі каманды на той момант былі Эпі Дрост, Эдзі Агтэрбэрг, Кік ван дэр Валь і Тэо Пагльплятз.

 
«Твэнтэ» перад гульнёй у эўракубках

Сэзон 1973—1974 гадоў стаў для «Твэнтэ» сэзонам калі клюб змагаўся за званьне чэмпіёну супраць клюбу «Фэеноорд», але ў выніку «Твэнтэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЭФА. У эўракубкавы сэзоне 1974—1975 гадоў «Твэнтэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клюб сустрэўся супраць ангельскага «Іпсўіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твэнтэ» забілі два мячы ў Ангельшчыне гэта дало ім права прайсьці ў наступны раўнд. «Твэнтэ» здолеў дайсьці да фіналу Кубка УЭФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаяньні за Кубак УЭФА «Твэнтэ» сустрэўся зь нямецкай «Барусіяй» зь Мёнхэнглядбаху. У Нямеччыне клюбы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрляндах «Твэнтэ» атрымаў паразу з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твэнтэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твэнтэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў, які стаў першым трафэем клюбу пасьля зьліцьця дзьвюх камандаў у 1965 годзе.

Пасьля паразы ў Кубку УЭФА «Твэнтэ» сэзон за сэзонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён Нідэрляндаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твэнтэ» вярнуўся ў эліту нідэрляндзкага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твэнтэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на ​​гэта клюб здолеў кваліфікавацца ў эўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 году.

У пачатку 1990-х гадоў клюб спадкала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Твэнтэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 1996—1997 гадоў і дайсьці да трэцяга раўнда Кубка УЭФА сэзону 1997—1998 гадоў. 24 траўня 2001 году «Твэнтэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрляндаў праз дваццаць чатыры гады пасьля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твэнтэ» ў сэрыі пэнальці быў мацнейшы за ПСВ зь лікам 3:1.

 
Трыбуна стадыёну «Дэ Грольс Вэстэ»

«Твэнтэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вэстэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вэстэ» месьціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхэдэ побач з унівэрсытэтам Твэнтэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Пляны на пашырэньне й мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаныя й стадыён быў зьнесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёну на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сымбалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 году.

Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 траўня 1998 году ў рамках чэмпіянату Нідэрляндаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твэнтэ» зь лікам 3:0. Вядомая песьня «You'll Never Walk Alone» у запісе музыкаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.

У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Лярс Унэршталь 1990
2   Аб Мээс Гільгерс 2001
3   Аб Густаф Лягерб’ельке (ар. Сэлтык) 2000
4   ПА Матыяс К’ёлё 2001
5   Аб Бас Кёйпэрс 1994
6   ПА Карэль Эйтынг 1998
7   Нап Мітчэль ван Бэрген 1999
8   ПА Юры Рэгеэр 2003
9   Нап Рыкі ван Вольфсьвінкель (капітан) 1989
10   Нап Сэм Лямэрс 1997
11   Нап Даан Ротс 2001
14   ПА Сэм Стээйн 2001
16   Бр Ісам Эль-Мааш 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   Аб Алек ван Гоорэнбээк 1998
18   ПА Міхэль Уляп 1997
19   ПА Юнэс Тага 2002
21   Бр Сэм Карсіес 2003
22   Бр Пшамыслаў Тытань 1987
23   ПА Міхал Садзілэк 1999
24   Аб Юліен Мэсбагі 2006
28   Аб Барт ван Роой 2001
30   Нап Сайфала Льтаеф 2000
34   Аб Анас Саляг-Эдын 2002
38   Аб Макс Брунс 2002
39   Аб Матс Ротс 2006
41   ПА Гэйс Бэсэлінк 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць