Кальяры (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Калья́ры» (па-італьянску: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кальяры, з выспы Сардынія. Чэмпіён Італіі (1970). Клюб быў утвораны 20 жніўня 1920 году й у цяперашні час гуляе ў італьянскай Сэрыі Б, правёўшы сэзоны ад 2016 году ў розыгрышах Сэрыі А.

Кальяры
Поўная назва Cagliari Calcio SpA
Заснаваны 1920
Горад Кальяры, Італія
Стадыён Стадыё Сант’Элія
Умяшчальнасьць: 23 486
Прэзыдэнт Тамаза Джуліні[d]
Кіраўнік Fluorsid Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 Сэрыя Б, 5 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cagliaricalcio.com(італ.)

Клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сэзоне 1969—1970 гадоў, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клюбу й нацыянальнай зборнай усіх часоў Люіджы Рыва. Колерамі каманды зьяўляюцца сіні й чырвоны. Часовым стадыёнам клюбу, на якім каманда праводзіць свае хатнія гульні, зьяўляецца «Стадыё Сант’Элія», які здольны зьмясьціць 16 200 аматараў футболу.

Гісторыя Рэдагаваць

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Сэрыі C у сэзоне 1951—1952 гадоў, то бок да гэтага часу тытул пераможца гэтай лігі разьмяркоўваўся на некалькі клюбаў. Большую частку 1950-х гадоў клюб правёў у Сэрыі Б, страціўшы прасоўваньне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасьля спуску да Сэрыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў мэтэорным, то бок у канчатковым выніку клюб дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ў 1964 годзе.

Сярод асноўных гульцоў клюбу ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыё Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлюіджы Чэра, Нэнэ й Рычыёцьці Грэацьці, а таксама выбітнага нападніка Люіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клюб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазыцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клюбы, як то «Ювэнтус» і «Мілян», здолеў завершыць сэзон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сэзоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клюб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 году «Кальяры» згуляў сэзон у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клюбы з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія гулялі прадстаўляючы амэрыканскія й канадзкія гарады, і кожны зь іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзэнтуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назоў «Чыкага Мустангз». Клюб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў гулец клюбу Рабэрта Банінсэньня, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сэзоне 1968—1969 гадоў «Кальяры» рэальна прэтэндаваў у званьне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнтынай» і «Мілянам». У канчатковым вынікам чэмпіёнам стала «Фіярэнтына», аднак на наступны сэзон «Кальяры» здолела перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэлё Дамэнгіні, які толькі зьявіўся ў складзе клюбу. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі дзьве паразы й прапусьціла 11 мячоў, найменшую колькасьць гадоў у любой буйной эўрапейскай лізе на сёньняшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Дамэнгіні й Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце сьвету 1970 году.

У 1970-я гады адбылося паступовае зьніжэньне вынікаў клюбу, «Кальяры» вылецела зь лігі ў 1976 годзе разам з заканчэньнем кар’еры Рывы.

Дасягненньні Рэдагаваць

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Барыс Радунавіч 1996
3   Аб Эдаарда Гальданіга 1993
4   Аб Альбэрта Дасэна 1998
5   ПА Марка Манкозу 1988
6   ПА Марка Рог 1995
8   ПА Наітан Нандэс 1995
9   Нап Джанлюка Ляпадуля 1990
10   ПА Нікаляс Віёля 1989
14   ПА Алясандра Дэёля 1995
16   ПА Матэо Праці 2003
17   Аб Пантэліс Хацыдыякас 1997
18   Бр Сымонэ Арэсьці 1986
19   ПА Гаэтана Арыстаньё (ар. Інтэр) 2002
20   ПА Гастон Пэрэйра 1995
21   ПА Якуб Янкта 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Бр Сымонэ Скуфэт 1996
23   Аб Матэвуш Вятэска 1997
24   Аб Эліё Карпадосі 1996
25   ПА Ібрагім Сулемана 2003
27   Аб Тамаза Аўджэльлё 1994
28   Аб Габрыеле Дзапа 1999
29   ПА Антуан Макумбу 1998
30   Нап Леанарда Павалецьці (капітан) 1988
32   Нап Андрэа Пэтаньня (ар. Монца) 1995
33   Аб Адам Обэрт 2002
37   Аб Паўлу Аццы 1994
38   Нап Якапа Дэзогус 2002
61   Нап Эльдор Шамуродаў (ар. Рома) 1995
77   Нап Зыту Лувумбу 2002
99   Аб Алясандра Дзі Парда 1999

Былыя гульцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць