Сампдорыя Генуя

італьянскі футбольны клюб

«Сампдорыя» (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.

Сампдорыя
Sampdoria badge.png
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Прэзыдэнт Марка Лана[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2021—2022 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
sampdoria.it(італ.)(анг.)

І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.

«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышы Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

ГісторыяРэдагаваць

Раньнія гадыРэдагаваць

Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.

Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышы свайго рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Эміль Аўдэра 1997
2   Аб Бруна Аміёнэ (ар. Эляс) 2002
3   Аб Тамаза Аўджэльлё 1994
4   Аб Корай Гюнтэр (ар. Эляс) 1994
7   ПА Філіп Джуручыч 1992
8   ПА Тамас Рынкон 1988
9   Нап Мануэль Дэ Люка 1998
10   Нап Сэм Лямэрс (ар. Эмпалі) 1997
11   ПА Абдэльгамід Сабіры (ар. Фіярэнтына) 1996
13   Аб Андрэа Конці 1994
17   Аб Брам Нёйтынк 1990
18   Нап Ігнасьё Пусэта (ар. Ўотфард) 1995
20   ПА Гары Ўінкс (ар. Тотэнгэм) 1996
21   Аб Джэйсан Мурыльлё 1992
22   Бр Марцін Турк (ар. Парма) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Нап Манолё Габ’ядыні 1991
26   ПА Эмірхан Ілкан (ар. Тарына) 2004
27   Нап Фабіё Квальярэльля (капітан) 1983
28   ПА Жэрар Епэс 2002
29   Аб Нікаля Муру 1994
30   Бр Ніколя Равальля 1988
31   ПА Лярэнца Малягрыда 2003
34   Нап Даніеле Мантэвага 2003
36   ПА Флявіё Паолецьці 2003
37   ПА Мэдзі Лерыс 1998
59   Аб Алясандра Цанолі (ар. Напалі) 2000
70   ПА Сымонэ Трымболі 2002
80   ПА Мікаэль Кюізанс (ар. Вэнэцыя) 1999
99   Нап Хэсэ Радрыгес 1993

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць