Вільярэал (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Вільлярэал (футбольны клюб)»)

«Вільярэа́л» (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў мястэчку Вільярэал у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «дэ ля Сэраміка», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 гадоў гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».

Вільярэал
Villarreal CF logo.png
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэал, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэ ля Сэраміка
Умяшчальнасьць: 24 890
Кіраўнік Фэрнанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
villarrealcf.es(гішп.)(анг.)(кат.)

У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у Кубку Гішпаніі для «Вільярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэалу» быў клюб «Кастэльён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супраціўнікам зьяўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.

ГісторыяРэдагаваць

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 году. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Хасэ Кальдуш Альмэля. Першапачаткова колерамі клюбу былі чорны й белы, то бок белыя кашулі й чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэньне зьміняць іх на жоўты й сіні, якія застаюцца й на сёньняшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» быў уведзены ў дзеяньне 17 чэрвеня 1923 году, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клюб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сэзону 1955—1956 гадоў, калі забясьпечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сэзону 1961—1962 гадоў, калі 14 пазыцыя прывяла да паніжэньня ў клясе й вяртаньню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга й, заняўшы ў сэзоне 1966—1967 гадоў першае месца, забясьпечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клюб забясьпечыў павышэньне ў клясе зь першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сэзоне 1971—1972 гадоў. Пасьля чатырох ня вельмі ўдалых сэзонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клюб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сэзон 1976—1977 гадоў, паводле выніках якога зь першага месца зноўку трымаў павышэньне ў Тэрсэру. У сэзоне 1986—1987 гадоў «падводнікі» зарабілі павышэньне ў клясе й з 1987 па 1990 гады правялі ў Сэгундзе Б, адкуль панізіліся клясай ніжэй. Сэзон 1990—1991 гадоў стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле ягоных вынікаў, заняўшы 2 месца, клюб перайшоў у Сэгунду Б, адкуль транзытам з 2 месца ў сэзоне 1991—1992 гадоў трапіў у Сэгунду. На працягу пяці сэзонаў клюб займаў месца ніжэй за сярэдзіну турнірнай табліцы лігі.

У сэзоне 1997—1998 гадоў «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сыстэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клюбу пуцёўку ў элітны гішпанскі дывізіён. Першы матч у Ля Лізе клюб правёў 31 жніўня 1998 году на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 4:1. У дэбютным сэзоне за «Вільярэал» выступалі такія гульцы, як то Давід Альбэльда, Андрэс Палёп, Хэсус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сэзону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сэгунду. Сэзон 1999—2000 гадоў клюб завяршыў на 3 пазыцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у найвышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сэзонаў клюб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі, скончыўшы сэзон на 18 месцы. Аднак на наступны сэзон «Вільярэал» зноўку забясьпечыў сабе права выступу ў Ля Лізе.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 17 верасьня 2022 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Пэпэ Рэйна 1982
2   Аб Кіка Фэмэнія 1991
3   Аб Рауль Альбіёль (капітан) 1985
4   Аб Паў Торэс 1997
5   Аб Хорхэ Куэнка 1999
6   ПА Эт’ен Капу 1988
7   Нап Жэрар Марэна 1992
8   Аб Хуан Фойт 1998
9   Нап Арно Грунэвэльд 1997
10   ПА Даніель Парэха 1989
11   Нап Самуэль Чуквуэзэ 1999
12   Аб Хоан Махіка 1992
13   Бр Хэроніма Рульлі 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   ПА Ману Трыгерас 1991
15   Нап Нікаля Джэксан 2001
16   Нап Алекс Баэна 2001
17   ПА Джавані Лё Сэльса (ар. Тотэнгэм) 1996
18   Аб Альбэрта Марэна 1992
19   ПА Франсіс Каклен 1991
20   ПА Ману Марлянэс 1999
21   Нап Ерэмі Піна 2002
22   Нап Хасэ Люіс Маралес 1987
23   Аб Айса Мандзі 1991
24   Аб Альфонса Пэдраса 1996
35   Бр Філіп Ёргенсэн 2002

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць