Кадыс (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Ка́дыс» (па-гішпанску: Cádiz) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Кадыс. Заснаваны ў 1910 годзе.

Кадыс
Поўная назва Cádiz Club de Fútbol
Заснаваны 1910
Горад Кадыс, Гішпанія
Стадыён Рамон дэ Каранса
Умяшчальнасьць: 25 033
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2023—2024 Ля Ліга, 18 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Першая задакумэнтаваная гульня «Кадысу» была згуляная ў чацьвер 8 верасьня 1910 году супраць іншаша кадыскага клюбу «Спортынг». Перамогу сьвяткавалі футбалісту «Кадысу» зь лікам 1:0[2]. Праз два дні, 10 верасьня 1910 году, некалькі кадысцаў зьвярнуліся да мясцовага ўрада з просьбай зарэгістраваць новы клюб[2]. Адным з заснавальнікаў новай каманды быў Хасэ Рывэра-і-Лёра, які быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Ужо праз год наваствораны клюб далучыўся Паўднёвай фэдэрацыі футболу[2]. Грамадзянская вайна перапыніла арганізацыю спаборніцтваў, у выніку «Кадыс» быў вымушаны браць удзел толькі ў таварыскіх матчах, у тым ліку супраць такіх камандаў, як то «Бэтысу» і «Сэльты»[3].

Кадыс згуляў свой першы поўны сэзон 1939—1940 гадоў у Сэгундзе толькі па грамадзянскай вайне ў Гішпаніі. Клюб заняў 1 месца ў групе 5, здабыўшы 11 перамог у 14 гульнях[4]. У тым сэзоне пасаду трэнэра займаў Сантʼяга Нуньес, які адначасова быў гульцом. На працягу наступных трох сэзонаў «Кадыс» быў далёкі ад паўтарэньня гэтага посьпеху. Сваё першае прасоўваньне ў Ля Лігу адбылося ў сэзоне 1977—1978 гадоў пасьля таго, як два два дзесяцігодзьдзі клюб браў удзел у матчах Сэгунды. Выніковая перамога, якая праклала шлях да ўзвышэньня была здабытая 5 чэрвеня 1977 году ў матчы супраць «Тэрасы» (2:0)[2]. Страціўшы месца ў эліце праз год, клюб, аднак, адразу вярнуўся і пратрымаўся ў найвышэйшым дывізіёне яшчэ 13 гадоў.

У 1980-х гадах сапраўднай зорка клюбу быў сальвадорскі футбаліст Махіка Гансалес. У канцы 1980-х і пачатку 1990-х гадоў клюб атрымаў мянушку «жоўты падводны човен» праз сваю здольнасьць «усплываць» кожны год з апошніх радкоў табліцы і захоўваць сваё месца ў найвышэйшым дывізіёне, не зважаючы на тое, што большую частку сэзону каманда «зануралася» на дно. Аднак шасьціла клюбу толькі да 1994 году, калі клюб спачатку выбыў у Сэгунду паводле вынікаў сэзону 1993—1994 гадоў. Праз год «Кадыс» апусьціўся яшчэ ніжэй — у Сэгунду 2. У 1995 годзе паўднёвагішпанскі клюб апынуўся на мяжы выміраньня празь фінансавыя чыньнікі. Тагачасныя інвэстары больш не ўкладалі сродкі ў клюб і абвесьцілі аб прыпыненьні плацяжоў[2]. Выратавалі каманду толькі група кадысцаў, на чале з Антоніё Муньясам і Мануэлем Гарсіяй, якія паразумеліся з крэдыторамі і рэарганізавалі клюб[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць