Рэал Сарагоса
«Рэал Сарагоса» (па-гішпанску: Real Zaragoza) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка 1932 году шляхам аб’яднаньня двух клюбаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадох клюб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.
Рэал Сарагоса | ||||||
Поўная назва | Real Zaragoza, S.A.D. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1932 | |||||
Горад | Сарагоса, Гішпанія | |||||
Стадыён |
Ля Рамарэда Умяшчальнасьць: 34 596 | |||||
Прэзыдэнт | Хорхэ Мас[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэгунда | |||||
· 2023—2024 | 15 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы realzaragoza.com (гішп.) |
«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Гішпаніі. Шосты клюб Гішпаніі па колькасьці перамог у кубку краіны, клюб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсьць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сэзоне 1994―1995 гадоў.
Традыцыйна дома клюб гуляе ў белых кашулях і гэтрах зь сінімі шортамі. У гасьцях каманда апранаеццца ў адзеньне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ля Рамарэда» й зьмяшчае 34 595 гледачоў.
Сябры й супернікі
рэдагавацьТрадыцыйна ў з клюбам «Нумансія» з гораду Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.
Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплёны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кілямэтраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго стадыён звычайна месьціць шмат прадстаўнікоў гасьцявога клюбу.
Таксама існуе й арагонскае дэрбі, калі на пляцу сустракаюцца «Рэал Сарагоса» й «Уэска».
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Гішпаніі (6): 1964, 1966, 1986, 1994, 2001, 2004
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (1): 2004
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1): 1995
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (гішп.)