Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Янаў)
Храм | |
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Янаў |
Адрас | пл. Кастрычніка, 4 |
Каардынаты | 52°8′51.79″ пн. ш. 25°32′9.71″ у. д. / 52.1477194° пн. ш. 25.5360306° у. д.Каардынаты: 52°8′51.79″ пн. ш. 25°32′9.71″ у. д. / 52.1477194° пн. ш. 25.5360306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | ампір |
Дата заснаваньня | 1848 |
Статус | дзейны |
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Касьцё́л Узьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — каталіцкі храм у Янаве Берасьцейскай вобласьці, збудаваны ў 1848 року.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗбудаваны ў 1848 року з цэглы ксяндзом Палівонам. Расейскі імпэратар падараваў касьцёлу абраз сьвятой Кацярыны[1]. Асьвячоны ў 1852 біскупам В. Жылінскім.
У 1899 у храме адбыўся рамонт.
У 1935 налічвалася каля 1450 парафіянаў.
За савецкім часам касьцёл быў адабраны ў вернікаў, выкарыстоўваўся ў якасьці зернесховішча, пасьля дома культуры. 22 лістапада 1994 вернуты каталікам, пасьля чаго адноўлены, дададзеная ўваходная брама і бакавыя вежы.
Архітэктура
рэдагавацьАрхітэктурны стыль — ампір. Храм прастакутны ў пляне. Галоўны фасад увянчаны ступеністым атыкам зь пілястрамі. Будынак акаймаваны антаблемэнтам з прафіляваным карнізам на дэнтыкулах.
У левым алтары разьмешчаны драўляны крыж, выразаны Напалеонам Ордам, а таксама постаць Ісуса Хрыста мастачкі Гелены Скірмунт(ru)[2].
На адным з кутоў агароджы ўзьведзеная капліца на меркаваным месцы забойства Андрэя Баболі.
Сьвятары
рэдагаваць- Палівон (1848—?)
- Тадэвуш Стачкоўскі (1995—2012)
- Павал Ёзэф Кручак (з 2012)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Крыжаўздвіжанскі касцёл г. Іванава. — Іванаўская раённая бібліятэка імя Ф. Панфёрава, 2016.
- ^ Крыжаўзвіжанскі касцёл у Іванава Vetliva Праверана 27 красавіка 2017 г.