Янаў

горад у Беларусі
(Перанакіравана з «Янава (горад у Беларусі)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іванава, Янава, Янаў (неадназначнасьць), Янова (неадназначнасьць).

Я́наў (з 1940 году — Іва́нава[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Адміністрацыйны цэнтар Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 417 чалавек[1]. Знаходзіцца за 132 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Берасьце — Пінск.

Янаў
лац. Janaŭ
На гістарычным Рынку
На гістарычным Рынку
Герб Янава Сьцяг Янава
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Горад з: 1971
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва: 16 417 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовыя індэксы: 225791—225792
СААТА: 1230501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°8′50″ пн. ш. 25°32′2″ у. д. / 52.14722° пн. ш. 25.53389° у. д. / 52.14722; 25.53389Каардынаты: 52°8′50″ пн. ш. 25°32′2″ у. д. / 52.14722° пн. ш. 25.53389° у. д. / 52.14722; 25.53389
Янаў на мапе Беларусі ±
Янаў
Янаў
Янаў
Янаў
Янаў
Янаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Янаў — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася капліца Сьвятога Андрэя Баболі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Тапонім Янаў утварыўся ад імя Ян. У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам на Берасьцейшчыне, меў назву Янаў Палескі.

Традыцыйная гістарычная назва места — Янаў[2][3] (іншая мясцовая форма — Яно́ва[4]). Цяперашняя афіцыйная назва «Іванава» — вынік маскалізацыі часоў Расейскай імпэрыі[5][6] і СССР, калі традыцыйнае гістарычнае імя паселішча зьмянілі дзеля сугучнасьці з абласным цэнтрам Іванава ў цэнтральнай Расеі[7]. Пры гэтым чыгуначная станцыя захавалася назву Янаў Палескі. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Янаў фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай. У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Янаў у якасьці афіцыйнай[8].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У некаторых выданьнях[9] можна сустрэць памылковае атаясамленьне пачатку гісторыі палескага Янава зь вёскай Порхавым, уладаньнем біскупаў луцкіх. Тым часам Порхавым звалася колішняе мястэчка Берасьцейскага павету, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы[10]. Найбольш раньнія зьвесткі пра Янаў Палескі датуюцца XVII стагодзьдзем[11].

У XVII стагодзьдзі Янаў меў статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 16 траўня 1657 году Янаў захапілі казакі, якія па працяглых катаваньнях забілі тут каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю. У 1678 годзе Я. К. Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіюму. У 1694 годзе Янаў перайшоў у валоданьне Ганны, дачкі Я. К. Копця і жонкі князя Канстантына Яна Шуйскага, пазьней мястэчкам валодаў яе сын А. А. Шуйскі і ўнук Я. Н. Шуйскі[11].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшоў у Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Арэшкаў. У 1861 годзе расейскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка дзеля здушэньня сялянскіх хваляваньняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 годзе за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў Палескі) з драўляным вакзалам, складзкімі памяшканьнямі, рамонтнымі майстэрнямі. На 1869 год у Янаве існавалі драўляная царква, мураваны касьцёл, капліца ў гонар Сьвятога Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 724 будынкі, працавалі расейскія народная вучэльня і царкоўнапрыходзкая школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Янаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Пінскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Янаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва. На 1935 год тут знаходзіліся гмінная адміністрацыя, паштова-тэлеграфная кантора, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гатэляў, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзеяла польская школа.

У 1939 годзе Янаў увайшоў у БССР, бальшавікі зьмянілі гістарычную назву паселішча на расейскі лад на Іванава. На 1940 год тут працавалі лякарня (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінэтамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзеялі 7-гадовая беларуская, расейская і жыдоўская школы. 15 студзеня 1940 году Янаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1971 годзе Янаў атрымаў статус гораду раённага падпарадкаваньня. У 1998 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка мастаку і кампазытару Напалеону Ордзе, ураджэнцу вёскі Варацэвічаў. 11 сакавіка 2011 году афіцыйна зацьведзілі мескія сьцяг і герб з выявай царквы-мураўёўкі[13].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 516 муж., зь іх шляхты 10, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 243, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 262[14]; 1866 год — 809 чал.; 1882 год — 1696 чал., зь іх 856 юдэяў[15]; 1885 год — 2437 чал.; 1897 год — 3041 чал.[16]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 2939 чал.; 1924 год — 3068 чал., зь іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 расейцаў, 1859 жыдоў; 1935 год — 3500 чал.; 1940 год — 4918 чал.; 1946 год — 2279 чал.; 1956 год — 3 тыс. чал.[17]; 1971 год — 7,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,6 тыс. чал.; 1994 год — 15,6 тыс. чал.[18]; 1998 год — 16,2 тыс. чал.[19]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 16,4 тыс. чал.; 2009 год — 16 086 чал.[20] (перапіс); 2016 год — 16 450 чал.[21]; 2017 год — 16 465 чал.[22]; 2018 год — 16 417 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Янаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць 3 бібліятэкі, дом творчасьці дзяцей і юнацтва.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кастрычніка плошча Рынак пляц
Савецкая вуліца Пінская вуліца

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Янава
  • ААТ «Белсолад»
  • ААТ «Мэкасан»
  • Філія «Янаўскага раённага спажывецкага таварыства „Марыля“»
  • ААТ «Янаўскі райаграсэрвіс»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Празь Янаў праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Дзее Янаўскі музэй гісторыі ўтварэньня раёну. Спыніцца можна ў гатэлі «Пад ліпамі».

У 1998 годзе ў цэнтры места паставілі помнік ураджэнцу ваколіцаў Янава мастаку і кампазытару Напалеону Орду (1807—1883).

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Капліца Сьвятога Андрэя Баболі
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё СвабодаПраверана 23 чэрвеня 2017 г.
  3. ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Іванава ці Янаў?, Радыё Свабода, 24 жніўня 2019 г.
  4. ^ Харэўскі С. Радзіма першага прэзыдэнта // Наша Ніва. 6 ліпеня 2006 г.
  5. ^ Соркіна І. Палітыка царызму адносна гарадоў Беларусі ў кантэксце гістарычнай памяці і ідэнтычнасці гараджанаў // Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 3. 2014. С. 377.
  6. ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015
  7. ^ Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 9 чэрвеня 2011 г.
  8. ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы, Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  10. ^ Пазднякоў В. Янаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 781.
  11. ^ а б Пазднякоў В. Янаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 782.
  12. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  13. ^ «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (рас.)
  14. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  15. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 422.
  16. ^ История, Ивановский районный исполнительный комитет
  17. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  18. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 464.
  19. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 147.
  20. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць