Шляхецкая сядзіба
Двор шляхе́цкі, сядзіба — вясковы жылы дом шляхты. Форма, якая склалася ў польскай і літоўскай архітэктуры ў пэрыяд Адраджэньня, захавалася да 1920-х гг. Шляхецкія сядзібы знаходзяцца ў асноўным на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, а цяпер на тэрыторыі шасьці краінаў: у Польшчы, у Беларусі, у Летуве, у Латвіі, ва Ўкраіне і ў заходняй частцы Расеі (у асноўным — Смаленшчына). На тэрыторыі сучаснай Польшчы захавалася толькі 2,8 тыс. фальваркаў (з 12 тыс. на гэтай жа тэрыторыі да Другой сусьветнай вайны), зь іх 2 тыс. знаходзяцца ў руінах. З 4 тысячаў толькі каля 250 сядзіб захавалася на тэрыторыі Віленшчыны, Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, якія ўваходзілі да складу міжваеннай Польшчы. На ўсход ад рыскай мяжы захаваліся толькі некалькі дзясяткаў сядзібаў, і тое большасьць зь іх у руінах.
Архітэктура сядзібаў
рэдагавацьСядзіба ўключала жылы корпус уласьніка й гаспадарчыя пабудовы. У XVII стагодзьдзі сядзіба вылучаецца з цэлага комплексу забудовы — становіцца самастойнай, адасобленай жылой пабудовай. Пасьля Швэдзкага патопу сядзібны дом разьвіваўся як аднапавярховы будынак з сымэтрычным і восевым плянам — восі былі падкрэсьлены ганкамі альбо рызалітамі. З пачатку XVI стагодзьдзя пачала выкарыстоўвацца двухпавярховае плянаваньне памяшканьняў, шырока распаўсюджанае ў пазьнейшыя часы. У канцы XVI стагодзьдзя па восі фасада пачалі ўзводзіць дэкаратыўныя вежы, прызначаныя для ўзмацненьня рэпрэзэнтатыўных функцый будынка. У клясыцызьме калённая пара замяніла ўваходны ганак з портыкам з тымпанам, якія з таго часу сталі адметнасьцю сядзібнай архітэктуры ў параўнаньні зь іншымі вясковымі пабудовамі. Унутры сядзібы было шмат пакояў — сені, трапэзная — сталовая, пакоі для гасьцей, спальні, кладоўка, часта прыватная капліца са сьвятымі росьпісамі. Сядзібы першапачаткова будаваліся з лістоўніцы на фундамэнтах з каменю ці цэґлы і пакрываліся гонтай. Часта разьмяшчаецца на ўзвышшах, акружаных старымі дрэвамі. У пэрыяд рэнэсансу ўваход у сядзібны дом звычайна адбываўся праз ганкі, накрытыя дахам на слупах, а прамавугольная форма мела надбудаваны алькежы. Паўднёвы фасад сядзібнага дома заўсёды быў арыентаваны на 11 гадзін, каб сонца асьвятляла ўсе сьцены дома з красавіка па верасень. У пэрыяд барока пачаў выкарыстоўвацца польскі ламаны дах, а таксама мансардны дах. Нішы былі заменены на рызаліты. У XVIII ст., першапачаткова ў заходняй частцы Рэчы Паспалітай, нормай сталі мураваныя сядзібы, будаваныя амаль выключна з цэґлы, атынкаваныя й пабеленыя, пакрытыя чырвонай пліткай. У XIX стагодзьдзі па ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай будаваліся пераважна мураваныя сядзібы.
Будынкі дворскія
рэдагавацьУ склад дворскай групы магло быць шмат будынкаў і іншых збудаваньняў рознага прызначэньня. Іх колькасьць і тып зьмяняліся з гадамі разам з функцыямі, якія выконвала сядзіба. Найбольш значным зьяўляецца:
- брама разам з агароджай
- чворак
- фальварак
- фігура сьвятых
- галубятня
- капліца-пахавальня
- лямус
- абора
- афіцына
- аранжарэя
- альтанка ці павільён
- падвал
- пральня
- сад
- клець
- стайня
- стадола
- сталярня
- студня
- дом кіруючага
- земляныя валы
- віядук
Дадатковымі элемэнтамі сядзібных комплексаў былі паркі ці комплексы зялёных насаджэньняў і сажалак з востравам. Акрамя чыста дэкаратыўных альбо рэкрэацыйных функцый, яны выконвалі й агароды.
Інтэр’ер
рэдагавацьАсноўным абсталяваньнем былі лавы, якія атачалі сталовую, сталы (часта пафарбаваныя ў зялёны колер), зыдле (зэдлікі) — зробленыя з дрэва ліпы. Абсталяваньне таксама ўключала: буфэт, альмарыя (шафа), сэпэт (куфар), кантор (сакратар), аптэчка. Мэбля часта была інкрустравана, багата разьбяная, размаляваная й акаймаваная. Багацейшая шляхта імпартавала з Гданьску разьбяную мэблю й крэслы, абабітыя мяккай тканінай. Сьцены ахвотна ўпрыгожвалі дыванамі («з Турцыі ці Пэрсыі мудрагеліста тканымі дыванамі»), макатамі, коўтрынамі, а таксама расьпісвалі ў кветкі й дрэвы, зьмяшчаючы там гістарычна-маральныя алегорыі. Вывешваліся таксама фамільныя гербы й партрэты продкаў, люстэркі, багата аздобленая зброя, паляўнічыя трафеі — рогі забітых аленяў і чучалы галоў кабаноў. Падлогі рабілі з сасновага альбо дубовага піламатэрыялу.
Першыя паркетныя падлогі зьяўляюцца за Сасамі Сасамі. Столі былі зробленыя з бэлек, не накрытыя, з упрыгожаным дрэвам, з аленевымі рагамі альбо меднымі каронамі, якія зьвісалі з цэнтра. Да хатняга інвэнтару належалі таксама печкі, збудаваныя з цэґлы, каменю, алябастру, літыя й размаляваныя кафлі. Вокны толькі ў заможных дамах зашклівалі так званым вэнэцыянскім шклом, у іншых сядзібах — невялікімі круглымі шыбамі, апраўленымі сьвінцовай альбо парафінаванай пэргамэнтнай плёнкай, а часам нават паперай.
Шляхецкія двары ў мастацтве
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьЯн Хрызастом Пасак, Ян Каханоўскі, Мікалай Рэй, Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Эліза Ажэшка, Марыя Радзевіч, Карнэль Макушынскі, Вітальд Гамбровіч, Флярыян Чарнышэвіч, Антанас Баранаўскас, Зьбігнеў Нянацкі ў сваёй творчасьці апісвалі жыцьцё ў шляхецкіх дварах. Асобна варта пазначыць творы, што асьвятлілі жыцьцё шляхецкай сядзібы на абшарах былога Вялікага Княства Літоўскага. У першую чаргу гэта Пан Тадэвуш Адама Міцкевіча, Над Нёманам Элізы Ажэшка, Дэвайціс Марыі Радзевіч, Надбярэзінцы Флярыяна Чарнышэвіча. Знакаміты фатограф пач. XX ст. Ян Булгак у сваіх лістах занатаваў: "
Падобна таму, як асобныя віды дрэваў засяляюць пэўныя разнавіднасьці насякомых, як некаторыя лясныя й зямельныя ўчасткі зьяўляюцца месцам пражываньня асобных відаў жывёлаў, сфармаваліся цесна ўзаемазьвязаныя комплексы жыцьцядзейнасьці расьлін і чалавека. Адным з такіх прыроджаных комплексаў зьяўляецца ўнікальны, адзіны ў Эўропе польскі псыхабіялягічны арганізм - вясковая сядзіба й асоба польскага шляхціца, які жыве ў гэтай сядзібе на крэсах.»[1]. | ||
Мастацтва
рэдагавацьБраніслава Рыхтэр-Яноўская, Ядвіга Тэтмаер-Наімская, Станіслаў Кажэнеўскі, Мечыслаў Корвін Пятроўскі, Ян Скатніцкі, Стэфан Сонэвэнд і Міхал Горсткін-Вывюрскі малявалі сядзібы, калекцыя іх карцін знаходзіцца ў музэі ў Лешне. На тэрыторыі Беларусі малюнкамі й карцінамі шляхецкіх сядзібаў вядомыя перадусім Напалеон Орда, Казімер Альхімовіч, Міхаіл Кулеша, Міхал Эльвіра Андрыёлі, Леанард Ходзька, Альбэрт Жамэт, Станіслаў Яроцкі. Акрамя таго ў 1901 г. балтыйска-нямецкі мастак Юліўш Клевэр стварыў знакаміты «Беларускі пэйзаж. Сядзіба Драчлукі». Карціны сядзібаў малявалі таксама знакамітыя беларускія мастакі Іван Хруцкі й Станіслаў Жукоўскі. Значную ўвагу сядзібам прысьвяціў таксама мастак Фэрдынанд Рушчыц.
Архітэктура
рэдагавацьСярод цікавых архітэктурных элемэнтаў, якія можна ўбачыць у сядзібных будынках::
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bułhak Jan, Wędrówki fotografa w słowie i obrazie, t. 6: Człowiek twórcą krajobrazu – z 16 ilustracjami autora, Wilno: Wydawnictwo „Przegląd Fotograficzny”, 1936, s. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Лакотка, А. І. Пад стрэхамі прашчураў / А. І. Лакотка. — Мінск : Полымя, 1995. — 384 с
- Шыдлоўскі, С. А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі : 1795—1864 гг. / С. А. Шыдлоўскі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 168 с.
- Шыдлоўскі, С. А. Памеснае дваранства Беларусі : канец XVIII — пачатак XX ст. : этналагічнае даследаванне / Шыдлоўскі, С. А.. — Мінск: Беларуская навука, 2022 г. 221 с.
- Gołębiowski, Ł. Domy i dwory / Ł. Gołębiowski. — Warszawa : Druk. N. Gkücksberga, 1830. — 296 c.
- Gloger, Z. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce : w 2 t., Warszawa : Druk Wl. Lazarskiego, 1907—1909. — T. 2. — 1909—192 s.
- Tyszkiewicz, K. Wilija i jej brzegi : pod względem hydrograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficznymб Drezno : drukiem i nakładem Józefa I. Kraszewskiego, 1871. — XVI. — 362 s.
- Romuald Łuczyński: Zamki, dwory i pałace w Sudetach. Legnica: Stowarzyszenie «Wspólnota Akademicka», 2008, ISBN 978-83-89102-63-8.
- Liesniakowska М. Dwór — w stronie utopii retrospektywnej, Warszawa, 2000.
- Maria Leśniakowska — Dwór — w stronę utopii retrospektywnej, w: Miesięcznik ZNAK, Rok XXXIX, Listopad-Grudzień 1987(390—391), s. 101—114.
- Jan K. Ostrowski, Zofia Lewicka-Depta, Dwór polski w starej fotografii, wyd. Bosz, Warszawa 2009, ISBN 9788389747433.
- Dwory magnackie w XVIII wieku: rola i znaczenie kulturowe / pod red. Teresy Kostkiewiczowej, Agaty Roćko. — Warszawa: DIG, 2005. — 391, [1] s.: il.
- Sylwester Polakowski, Pozostałości założeń dworskich wojewódzctwa Podkarpackiego, wyd. LYGIAN, Krosno 2012, ISBN 9788393599509.
- Grzegorz Rąkowski, Kresowe rezydencje. Zamki, pałace i dwory na dawnych ziemiach wschodnich II RP, t. 1: Województwo wileńskie, Warszawa 2017, 472 s.
- Grzegorz Rąkowski, Kresowe rezydencje. Zamki, pałace i dwory na dawnych ziemiach wschodnich II RP, t. 2: Województwo nowogródzkie, Warszawa 2021, 504 s.
- Grzegorz Rąkowski, Kresowe rezydencje. Zamki, pałace i dwory na dawnych ziemiach wschodnich II RP, t. 2: Województwo białostockie (część wschodnia). Województwo poleskie, Warszawa 2022, 568 s.
- Tamara Bairašauskaitė, Bajorų dvaras keičia savininką. Vilniaus, Kauno ir Gardino gubernijų dvarų likimai 1863—1914 metais, Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 2018. — 484 p.