1670 (сэрыял)

польскі тэлесэрыял

1670 — польскі камэдыйны сэрыял у стылі мак’юмэнтары, створаны рэжысэрамі Мацеем Бухвальдам і Кардыянам Кандзеляй. Зьявіўся на плятформе Netflіx 13 сьнежня 2023 году. Сэрыял здымаўся пераважна ў этнаграфічным парку Музэя народнай культуры ў Кальбушове[1]. Таксама некалькі сцэн былі створаны ў гістарычным комплексе былой уніяцкай царквы ў Радружы[2]. Нягледзячы на час, у якім разгортваюцца падзеі сэрыялу, у ім ёсьць адсылкі да сучаснасьці.

1670
па-польску: 1670
Жанр сатырычны фільм/тэлеперадача[d], камэдыйны тэлесэрыял[d] і мок’юмэнтары[d]
Рэжысэр
У ролях
Вытворчасьць Akson Studio[d]
Распаўсюд Netflix
Краіна
Мова польская мова
Старонка на IMDb

Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў тытульным 1670 годзе. Падзеі сэрыялу разгортваюцца адразу пасьля разбуральных войнай Рэчы Паспалітай з Масковіяй і са Швэцыяй. Галоўны герой сэрыялу — Ян Павал Адамчэўскі (Бартламей Топа), галава шляхецкага роду, уладальнік «меншай паловы» вёскі Адамчыха[3]. Яго мара — стаць самым вядомым Янам Паўлам у гісторыі Польшчы[4]. Паводле Яна Паўла, Польшча — самая магутная краіна ў сьвеце, якая дасягнула найвышэйшага ўзроўню разьвіцьця[3][4]. Дасягненьню гэтай мэты перашкаджаюць штодзённыя праблемы, напрыклад, удзел у мясцовым сойміку, дзе трэба накласьці вэта на прапанову аб павелічэньні падаткаў, акрамя таго Ян Павал імкнецца выдаць дачку замуж за магнацкага сына, матываваць сялян працягваць працаваць[3]. У Яна Паўла ёсьць жонка Зоф’я (Катажына Гэрман) і трое дзяцей: Анеля (Мартына Бычкоўска), Якуб (Міхал Сікорскі) і Станіслаў (Міхал Баліцкі)[3]. Зоф’я — неталеранцыйная рэлігійная фанатычка. Анеля змагаецца супраць поглядаў свайго бацькі, непакоіцца аб кліматычнай катастрофе, якая адбудзецца праз 380 гадоў[4]. У Анэлю закахаўся Мацей (Кірыл Петручук) — памочнік каваля зь Літвы, які прыехаў у Адамчыху ў рамках «сялянскага эразмаўскага абмену»[3][4]. Станіслаў хоча ажаніцца зь дзяўчынай зь Вілянава. Якуб — цынічны сьвятар, мэта якога — сабраць зь вернікаў як мага больш грошай. Сусед Яна Паўла — абазнаны ў сьвеце Анджэй, уладальнік «большай паловы» Адамчыхі[4]. У Адамчыху прыязджае таксама шваґер Яна Паўла — зьбяднелы шляхціц і гусар Багдан (Дабрамір Дымецкі), які ўдзельнічаў ва ўсіх вайсковых паразах Рэчы Паспалітай апошняга часу[4]. У вёсцы ёсьць карчма, якой кіруе габрэй (Сэбастыян Паўляк), які марыць трапіць у якую-небудзь сусьветную габрэйскую змову[4].

Крыніца: Filmpolski.pl[3]

Актор Роля
Бартламей Топа Ян Павал Адамчэўскі Ян Павал Адамчэўскі
Катажына Гэрман Зоф’я Адамчэўская, жонка Яна Зоф’я Адамчэўская, жонка Яна
Марціна Бычкоўска Анеля Адамчэўская, дачка Яна і Зоф’і Анеля Адамчэўская, дачка Яна і Зоф’і
Міхал Сікорскі Якуб Адамчэўскі, малодшы сын Яна і Зоф’і, ксёндз Якуб Адамчэўскі, малодшы сын Яна і Зоф’і, ксёндз
Міхал Баліцкі Станіслаў Адамчэўскі, старэйшы сын Яна і Зоф’і Станіслаў Адамчэўскі, старэйшы сын Яна і Зоф’і
Анджэй Клак Анджэй Пабрэжа, сусед Яна Паўла Анджэй Пабрэжа, сусед Яна Паўла
Дабрамір Дымецкі Багдан, брат Зоф’і, гусар Багдан, брат Зоф’і, гусар
Кірыл Петручук Мацей, праваслаўны ліцьвін, памочнік каваля, закаханы ў Анелю Мацей, праваслаўны ліцьвін, памочнік каваля, закаханы ў Анелю
Радаслаў Чыжоўскі Чэслаў Рычынскі, купец Чэслаў Рычынскі, купец
Сэбастыян Паўляк Габрэй-карчмар Габрэй-карчмар
Назва
1 «Соймік»
«Sejmik»
Гледачу прадстаўляюць вёску Адамчыху, што зьяўляецца радавым уладаньнем Адамчэўскіх, сям’ю і сядзібу Адамчэўскіх. Ян Павал Адамчэўскі рыхтуецца да сойміку, у якім будзе вымушаны супрацьстаяць суседу Анджэю Пабрэжы, якому калісьці праз няўдалае кіраваньне маёнткам, прадаў большую частку Адамчыхі, і які цяпер хоча павялічыць падаткі са шляхты з 3% да 5%, каб падвысіць баяздольнасьць Рэчы Паспалітай. Ян Павал супраць падвышэньня падаткаў, бо «калі чалавек зарабляе цяжкай працай сваіх сялянаў, то што — гэта трэба забраць?» У вёсцы тым часам новыя жыхары — спачатку па праграме «сялянскага эразмаўскага абмену» прыбывае ліцьвін Мацей, новы памочнік каваля, а потым і брат жонкі Ян Павала Зоф’і, Багдан, безьзямельны шляхціч, што апошні час прымаў удзел ва ўсіх «вайсковых паразах Рэчы Паспалітай». Мацея і Багдана селяць у кавальні разам. Ян Павал нарэшце едзе на соймік, дзе «атрымлівае перамогу», бо хоць усе шляхцічы і галасуюць у падтрымку прапановы Анджэя Пабрэжы, голас Яна Паўла супраць па праву Liberum veto блякуе прыняцьце прапановы Анджэя. Анджэй пасьля сойміку заклікае працягнуць змаганьне за падвышэньне падаткаў, але прапанова Яна Паўла пайсьці ў карчму знаходзіць большы водгук у шляхцічаў. Па прыезьдзе ў Адамчыху, Ян Павал у сьвяточнай прамове аб’яўляе сялянам аб сваёй «перамозе». 
2 «Фальварак»
«Folwark»
Анеля Адамчэўская змагаецца супраць глябальнага пацяпленьня і заклікае сялянаў зьменшыць выкіды вуглякіслага газу. Памочнік каваля Мацей спачатку кпіць з Анелі, але потым адчувае сымпатыю да яе і пачынае ёй дапамагаць. Ян Павал разважае, як падвысьці прыбытак фальварку і вырашае часьцей караць сялянаў, што не працуе. У выніку праводзіць з Багданам падман: Багдан перад сялянамі нібы прыносіць ліст да Яна Паўла ад караля, у якім нібыта аб’яўляецца аб павялічэньні паншчыны з чатырох да пяці дзён. 
3 «Вясна»
«Wiosna»
Сын Яна Паўла Станіслаў бярэ заручыны з купецкай дачкой зь Вілянава, якая неўзабаве з бацькамі Рычынскімі прыязджае ў Адамчыху на знаёмства з бацькамі жаніха. Яна Паўла раздражняе, што купец Чэслаў Рычынскі носіць пры сабе шаблю. У выніку Ян Павал вырашае прадэманстраваць, што ён ёсьць сапраўдным сарматам і што шабля яму патрэбна, каб «бараніць Рэч Паспалітую», што ў выніку прыводзіць да трагікамічнага здарэньня. У канцы сэрыі Станіслаў зьбягае зь сям’і, а Анеля прыходзіць на вечарыну да сялянаў і танчыць з Мацеем. 
4 «Марш роўнасьці»
«Marsz równości»
Багдана бяруць у палон татары, а ў вёсцы Адамчыха праходзіць перапіс іншаверцаў. Анеля патрабуе правесьці ў вёсцы марш роўнасьці, каб паказаць шматкультурнасьць вёскі, але бацькі — супраць. Ян Павал баіцца сказаць аб гэтым дачцы, таму спачатку просіць адмовіцца ад ідэі маршу суседа Анджэя, але апыняецца, што ён — за марш. Пасьля гэтага ён кажа Анелі, што ня можа правесьці марш і спасылаецца на выкраданьне Багдана, што не час для маршу. Анеля, а за ёй Ян Павал зь іншым шляхцічам едуць вызваляць Багдана. Татары не патрабуюць вялікіх грошаў за водкуп Багдана, а таму марш роўнасьці, у тым ліку з удзелам татараў, у вёсцы Адамчыха ўсё ж адбываецца. 
5 «Чума»
«Dżuma»
У Адамчыху прыязджае вандроўны тэатар. Ян Павал напалоханы навіна з Ангельшчыны аб эпідэміі чумы. Мацею прапаноўваюць зьбегчы і далучыцца да тэатру, а Якуб упарта змагаецца з тэатрам. 
6 «Паядынак»
«Pojedynek»
Ян Павал і Анджэй на сойміку мераюцца паясамі. Кузын Анджэя сьцьвярджае, што пояс Анджэя ўсё ж даўжэйшы. Не вытрымаўшы крыўды, Ян Павал абвінавачвае кузына Анджэя ў паклёпніцтве і выклікае на паядынак. Хутка становіцца зразумелым, што кузын Анджэя валодае шабляй у адрозьненьні ад самога Яна Паўла. Ян Павал шукае спосабы пазбавіцца паядынку, але нічога не атрымліваецца. У выніку на паядынак прыязджае ўся шляхта зь бліжэйшых ваколіцаў. Перад пачаткам паядынку ганарова аб’яўляецца, што «Бог, гонар, Айчына — тры асноўныя прычыны сьмерці польскіх шляхцічаў». Паядынак пачынаецца, але Анеля своечасова ўмешваецца і дакарае шляхцічаў за мужчынскае эга. Ян Павал кажа, што ня можа не паслухаць дачкі, тады яго абвінавачваюць у баязьлівасьці. Ян Павал кажа, што ў такім разе за яго выйдзе яго селянін і клікае селяніна, які без ваганьняў перамагае ў паядынку. Мацей вырашае зьбегчы, але на паўшляху выпадкова падслухоўвае размову Анелі і разумее, што тая яго таксама кахае, пасьля чаго вырашае застацца ў вёсцы. 
7 «Паляваньне»
«Polowanie»
Каля Адамчыхі разьбіваецца карэта Генрыка Велікапольскага, сына аднаго з самых заможных магнатаў Рэчы Паспалітай. Генрык Велікапольскі апынуўся наркаманам і цалкам разбэшчаным мажорам, але Ян Павал і яго сусед Анджэй спрабуюць пасватаць сваіх дачок за сына магната. Велікапольскі патрабуе забавы, у выніку чаго арганізуецца паляваньне. Удзельнікі падзяляюцца на тры каманды: Адамчэўскіх, Памбрэдаў і Велікапольскага. Велікапольскаму даюць у памочнікі Мацея. Падчас размовы Велікапольскі разумее, што Мацей кахае Анелю і зьдзекваецца зь яго. Мацей не вытрымлівае і б’е Велікапольскага ў твар. Велікапольскі зьбягае, а тым часам Ян Павал і Анджэй падлічваюць, у каго паляваньне было пасьпяховей. Падчас спрэчкі, яны заўважаюць, што ў кустах нешта шавеліцца, і абодва наводзяць мушкеты на кусты, зь якіх выбягае Велікапольскі і ў якога, паблытаўшы яго зь дзічынай, страляюць адначасова Ян Павал і Анджэй. Ян Павал і Анджэй вырашаюць, што пакладуць труп Велікапольскага без галавы ў ягонную карэту ў лесе нібы так і было. 
8 «Вясельле»
«Wesele»
У вёсцы вясельле сялянаў. Уся вёска весела сьвяткуе, але ноччу ў Адамчыху прыязджае ксёндз Зьмяя, сьледчы каронны, які працуе над справай забойства Велікапольскага. Зьмяя пачынае шукаць забойцаў. У вёсцы знаходзяць нецьвяроза Станіслава, які нарэшце вярнуўся да бацькоў. Тым часам Рычынскі, які заключыў дамову з Анджэям на продаж ягоннага жыта, кажа яму, што па новаму закону маёнткі шляхцічаў, якія заінвэставалі сродкі ў мяшчанскую справу, падлюгаюць канфіскацыі. Аджэй вымушаны саступіць уласную палову Адамчыхі Яну Паўлу. Усьцешаны Ян Павал перажывае найшчасьлівейшыя хвіліны, але ягонную радасьць перарывае Зьмяя, які паступова разумее, што забойцы Велікапольскага знаходзяцца ў вёсцы. Ян Павал і Анджэй просяць Багдана ўзяць віну, той згаджаецца. Багдан кажа пра забойства Зьмяе, відавочна, блытуючы факты, на што Зьмяя заўважае, што няма розьніцы, як Багдан яго забіў, бо забойцу Велікапольскага шукаюць, каб аддаць узнагароду, таму што за галаву Велікапольскага была прызначана ўзнагарода, бо той сам быў забойцам. Такім чынам, Багдан становіцца багатым і цяпер зможа набыць сабе зямлю. Зоф'я кажа дачцы, што пасьля няўдалай спробы пашлюбіць яе з сынам магната, яны ўсё роўна будуць спрабаваць гэта зрабіць. Раззлаваная Анеля сустракаецца за вёскай з Мацеям і яны цалуюцца. Раніцай на золку вёска прачынаецца пасьля бурлівага сьвяткаваньня. 
  1. ^ Krzysztof Kapica: Skansen w Kolbuszowej był miejscem wielu planów filmowych. To tu powstał hitowy serial «1670». kolbuszowa.naszemiasto.pl
  2. ^ Radruż w nowym hicie Netflixa «1670». zlubaczowa.pl
  3. ^ а б в г д е 1670 w bazie filmpolski.pl
  4. ^ а б в г д е ё 1670" Netflixa. Serial na zaprzysiężenie rządu

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць