Ян Каханоўскі з Чарналесься
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каханоўскі.
Ян Каханоўскі (па-польску: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт эпохі Адраджэньня.
Ян Каханоўскі з Чарналесься | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1530[1] Сыцына Паўночная, Карона Каралеўства Польскага |
Памёр | 22 жніўня 1584[1][2][3][4][5][6][7][8] Люблін, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая[9] |
Бацькі | Пётар Каханоўскі Ганна Бялачоўская |
Сужэнец | Дарота Падлядоўская |
Дзеці | Уршуля Каханоўская, Ганна Каханоўская і Ян Каханоўскі[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладнік і драматург |
Жанр | песьня[d], фрашка, драма, паэма, лямант, эпітафія, ода, элегія, эпіграма і Эпіталама |
Мова | лацінская мова і польская мова[1] |
ТворчасьцьРэдагаваць
Пісаў на польскай ды лацінскай мовах.
Творчасьць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцьці пісьменьніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясьвіскай друкарні. Жыцьцёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменьнікам у творы «Узяцьце Полацка», а таксама ў вершах, прысьвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Альжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».
ТворыРэдагаваць
- «Шахматы»: паэма («Szachy», 1562—1566)
- «Згода»: паэма («Zgoda», 1564)
- «Сатыр, або дзікі муж»: паэма («Satyr albo dziki mąż», 1564)
- «Сьвятаянская песня пра Купальле» («Pieśń świętojańska o Sobótce», 1575)
- «Адказ грэцкім паслам»: драма («Odprawa posłów greckich», 1578)
- «Псалтыр»: паэтычны пераклад «Псальмаў Давіда» («Psałterz Dawidów», выд. 1579), перакладаўся С. Полацкім
- «Трэны»: цыкль элегій («Treny», 1580)
- «Фрашкі»: зборнік паэзіі («Fraszki», 1584)
- «Песьні»: зборнік паэзіі («Pieśni», выд. 1586)
Беларускія перакладыРэдагаваць
- Асобныя творы Яна Каханоўскага пераклаў Уладзімер Мархель (апублікаваныя ў зборніку «Раса нябёсаў на замлі тутэйшай»).
- «Трэны» / Перакл. А. Брусевіча (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010).
- «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча і Л. Баршчэўскага. Мн., 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ SNAC — 2010.
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ e-teatr.pl — 2004.
- ^ Кохановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999.
- Кавалёў Сяргей. Пратэй, брат сатыра // Спадчына. 1999. №2. С. 110-124. // на pawet.net