Антанас Баранаўскас
Антанас Барана́ўскас, Анто́ні Барано́ўскі (па-летувіску: Antanas Baranauskas; па-польску: Antoni Baranowski, нар. 17 студзеня 1835, Анікшты — 26 лістапада 1902) — польскі і летувіскі паэт, рымакаталіцкі біскуп.
Антанас Баранаўскас | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 студзеня 1835[1][2][3] Анікшты, Вількамірскі павет[d], Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 26 лістапада 1902[1][2][3] (67 гадоў) Сейны, Сувальская губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | Базыліка Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | матэматык, мовазнаўца, паэт, аўтар, ксёндз, пісьменьнік і каталіцкі дыякан |
Мова | летувіская мова[2] |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Варніскай каталіцкай сэмінарыі[4]. Зьяўляецца першым летувіскім дыялектолягам і стваральнікам тэрмінаў летувіскай граматыкі. Найбольш вядомы твор — паэма «Анікшчайскі бор» (Anykščių šilelis, 1860) — лічыцца клясыкай летувіскай літаратуры. Гэта паэма перакладалася на шмат моваў. Яна была напісана на матыў «Пана Тадэвуша». Другі паэтычны тэкст Баранаўскаса «Падарожжа ў Санкт-Пецярбург» таксама быў, відавочна адказам Міцкевічу, а менавіта на ягонае «Адступленьне»[5].
Пісаў таксама па-польску.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118849190 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ «Kauno kunigų seminarija - katalikybės ir lietuvybės židinys»(лет.). Xxiamzius.lt (10 сьнежня 2004).
- ^ Венцлава Т. Вяртаньне да родгана краю // Фрагмэнты. — № 10.
Антанас Баранаўскас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |