Шляхецкая ваколіца
Шляхецкая ваколіца – шляхецкае сельскае пасяленьне, якое складаецца зь некалькіх меншых паселішчаў з агульнай асноўнай назвай.
У сярэднявеччы зямельныя надзелы былі ўзнагародай для груп рыцараў, часта наймітаў, г.зв. уладцы, mіlіtes, за вайсковую службу. Асноўнай адзінкай, нададзенай, напрыклад, князямі Мазавецкімі, былі 10 ленаў, якія складалі прыкладна 160 гектараў зямлі. Такія наданьні дамінавалі на межах Мазавецкага княства ў XІV ст., напрыклад, наданьні ў ваколіцах Карытніцкай пушчы налічвалі звычайна 10 валокаў, але былі й значна большыя наданьні, напрыклад, 30 ці 100 валокаў, напр. для рыцараў, якія выконвалі некаторыя функцыі пры княжацкім ці каралеўскім двары альбо прымалі ўдзел у якасьці службовых асобаў у кіраваньні рыцарскім паселішчам. Аднак колькасьць зямлі, якая прыпадала на адзін род, не вытрымлівала шматлікіх падзелаў, што выклікала яе раздрабненьне й паўпэрызацыю шляхты. У выніку памнажэньня роду й падзелаў у адпаведнасьці з прынцыпам, што кожны нашчадак мае права атрымаць сваю долю з былой большай маёмасьці, гэтыя маёнткі былі раздроблены на меншыя ўладаньні, і таму ўзьнікалі т.зв. шляхецкія ваколіцы, якія маюць агульную аснову й дадатковы прыметнік, зьвязаны, напрыклад, з характарыстыкай уладальніка гэтай часткі, напрыклад, Мілева Гавары альбо Тышкі Дабрагосты ці Нямыя Ярмонты. Першапачаткова група такіх мястэчак магла належаць аднаму роду, але з-за шлюбаў, зямельных апэрацый і г. д. зь цягам часу ў іх зьявіліся прадстаўнікі іншых родаў - па-ранейшаму пераважна шляхты. Такі тып паселішчаў сустракаецца ў Мазовіі, Падляшшы, на Любліншчыне - у Лукаўскай зямлі, у Гарадзенскай вобласьці - Пуцілкі[1], Наваградчыне, Самборшчына й інш., дзе да сёньняшняга дня захаваліся вёскі, у якіх жывуць прадстаўнікі таго роду, які калісьці атрымаў гэтае паселішча ў якасьці наданьня.
Глядзець таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
- Беларусы: У 13 т. Т. 2: Дойлідства / В. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Менск: Беларус. навука, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.
- Milewski J., O Mazowszu i mazowieckiej szlachcie, 1988.
- Roguski M. Z., Drobna szlachta parafii korytnickiej ziemi liwskiej w końcu XVIII w., Zeszyty Korytnickie, t. 2, 2010.