Міхаі́л (Міхал) Куле́ша (па-летувіску: Mykolas Kuleša, па-польску: Michał Kulesza; 26 лістапада 17996 лістапада 1863) — беларуска-польскі мастак, адзін зь першых літографаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Шмат вандруючы па тэрыторыях сучасных паўднёвай Летувы, паўднёва-ўсходняй Беларусі і паўночна-ўсходняй Польшчы, Кулеша стварыў рэдкія выявы мясьцінаў першай паловы XIX стагодзьдзя.

Міхаіл Кулеша
Імя пры нараджэньні Міхаіл Аляксандар Пётар Кулеша
Дата нараджэньня 26 лістапада 1799
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 6 лістапада 1863
Месца сьмерці Беласток
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак алейны жывапіс, літаграфія
Навуковая сфэра алейны жывапіс
Плынь рамантызм
Працы «Гусары ў чаканьні атакі», «Барбара Радзівіл», «Барысаглебская (Калоская) царква, Горадня»
Пад уплывам Ян Дамель

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Міхаіл Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў зьбяднелай шляхецкай сям’і. Жывучы і працуючы ў шматэтнічным асяродку тагачаснай сталіцы Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, карыстаўся польскім напісаньнем свайго прозьвішча, Kulesza, і падчас выставаў у Францыі называў сябе «польскім мастаком».

Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, мастацтву пачаў навучацца ў гімназіі ў нэаклясыцысцкага мастака Яна Дамеля. Вучобу працягваў у Імпэрскім унівэрсытэце Вільні, дзе асвойваў літаграфію ў Яна Рустэма[1]. Міхаіла Кулешу лічылі адным з найбольш здольных вучняў. Пра ягоную працаздольнасьць сьведчыць той факт, што Міхаіл прадаставіў на факультэцкую выставу 25 твораў — малюнкі пер’ем, эскізы, копіі карцінаў Рэмбранта.

Падчас вучобы ў каледжы далучыўся да філяматаў[2] і быў арыштаваны за сувязь зь імі ў 1823. У 1829 Міхаіл Кулеша атрымаў званьне доктара філязофіі мастацтва[3].

Доўгі час быў вольны мастаком, даючы прыватныя заняткі па выяўленчым мастацтве, дапамагаў у літаграфічнай краме Юзэфа Азямблоўскага. Падчас падарожжа ў Крым спыняўся на нейкі час у Менску[4].

У 1837 року пераехаў зь Вільні ў Крожы дзеля выкладаньня. Праз два рокі быў пераведзены ў Горадню, дзе выкладаў у прыватнай школе[5]. У 1844 перайшоў на працу ў новаадчынены Інстытут шляхетных дзяўчынаў у Беластоку Гарадзенскай губэрні, дзе й застаўся жыць да сьмерці[6]. У 1845, падчас паездкі па Берасьцейшчыне, гасьцяваў у свайго сябра Фэлікса Влодка[7].

Творчасьць

рэдагаваць
 
Барысаглебская (Калоская) царква ў Горадні на малюнку Кулешы

Падарожнічаючы па Беларусі й Летуве, маляваў відарысы, этуды мясьцінаў. Плянаваў выдаць сэрыю альбомаў з выявамі найцікавейшых мясьцін Беларусі, Летувы, Валыні. Аднак пры ягоным жыцьці выйшаў толькі адзін альбом, выдадзены пры дапамозе Язэпа Крашэўскага[8].

Пасьля сьмерці ягоныя творы да Першай сусьветнай вайны ўпрыгожвалі хаты ў Менску, Горадні, Беластоку, Вільні, Варшаве[9]. Малая частка карцін, што захавалася, цяпер знаходзіцца ў Мастацкім музэі ў Вільні.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Антон Лещинский. Основы графики. — Горадня: Гродненский государственный университет имени Янки Купалы, 2003. — ISBN 985-417-503-0
  2. ^ Korespondencja filomatów: wybór / Zbigniew Sudolski, ed. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1999. — ISBN 83-04-04473-0
  3. ^ Tadas Adomonis, Nijolė Adomonytė. Lietuvos dailės ir architektūros istorija. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISBN 9986-571-21-9
  4. ^ Светлана Базылева-Ланько. Яблоки с Марса и книги с Венеры или как сбываются мечты // Библиотечное Дело. — № 24 (114). — ISBN 1727-4893.
  5. ^ Józef Jodkowski. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie. W świetle badań archiwalnych i archeologicznych dokonanych w 1935 r. — Prace i sprawozdania Muzeum w Grodnie. Hrodna: Muzeum w Grodnie, 1936. — Т. 1.
  6. ^ Rima Rutkauskienė. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8
  7. ^ С.Я. Сяльверстава Культурнае жыццё Брэста-Літоўскага ў першай палове XIX ст. Мястэчкі Беларусі. Андрэй Гяцэвіч. Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Лідскі замак у мастацтве: Міхаіл Кулеша История Лидчины. Новая Лида (11 жніўня 2011). Праверана 22 лютага 2012 г.
  9. ^ Барыс Крэпак. Эцюд вандроўніка на Белым возеры // Культура. — 10-17 сьнежня 2011. — № 50 (1021).

Літаратура

рэдагаваць
  • Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. — Мн.: 1971.
  • Rosińska-Derwojed Anna. Z twórczości malarza białostockiego Michała Kuleszy // Rocznik białostocki. — Т. 1. — ISSN 0080-3421.
  • Rutkauskienė R. Mykolas Kuleša / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al. // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міхаіл Кулешасховішча мультымэдыйных матэрыялаў