Завосьсе

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Заво́сьсе[1]вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Завосьсе ўваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавету.

Завосьсе
трансьліт. Zavośsie
Завосьсе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Сталовіцкі
Насельніцтва: 18 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225315
СААТА: 1204890020
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′21″ пн. ш. 26°6′1″ у. д. / 53.28917° пн. ш. 26.10028° у. д. / 53.28917; 26.10028Каардынаты: 53°17′21″ пн. ш. 26°6′1″ у. д. / 53.28917° пн. ш. 26.10028° у. д. / 53.28917; 26.10028
Завосьсе на мапе Беларусі ±
Завосьсе
Завосьсе
Завосьсе
Завосьсе
Завосьсе
Завосьсе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

 
Напалеон Орда, Двор Міцкевічаў у Завосьсі

У Завосьсі знаходзіўся двор і фальварак, якія належалі сям’і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч[2][3] (адпаведная мэтрыка ня ўтрымлівае дакладнай інфармацыі пра месца нараджэньня паэта).

У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўрадам Расейскай імпэрыі за ўдзел Луцыяна Стыпулкоўскага ў лістападаўскім паўстаньні 1831 году. У 1927 годзе польскім войскам у Завосьсі быў усталяваны абэліск у гонар Адама Міцкевіча.

У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваныя.

26 чэрвеня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мядзеневіцкага ў склад Сталовіцкага сельсавету[4].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 18 чалавек
  • 1999 год — 36 чалавек

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 70
  2. ^ Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN  (пол.)
  3. ^ Ksawery Pruszyński, Opowieść o Mickiewiczu, Spółdzielnia Wydawnicza "Czytelnik", Warszawa 1998, ss. 7-8.  (пол.)
  4. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Завосьсесховішча мультымэдыйных матэрыялаў