Партал (ням. Portal ад лац. porta — «уваход», «вароты») — архітэктурнае абрамленьне дзьвярнога праёма (пераважна ў манумэнтальных грамадзкіх, культавых і інш. будынках). Вядомы са старажытнасьці. Для архітэктуры Старажытнага Эгіпта і антычнасьці характэрны простыя па аздабленьні парталы з плоскімі перамычкамі, для старажытнай Мэсапатаміі — аркавыя парталы, на Блізкім і Далёкім Усходзе былі пашыраныя прастакутныя парталы зь нішамі — піштакі. З 11 ст. у раманскай, гатычнай і старажытнарускай архітэктуры пашырыліся аркавыя, т. зв. пэрспэктыўныя (звужаныя ўглыб), парталы, аформленыя ў выглядзе ўступаў, у вуглах якіх разьмяшчаліся калёнкі, злучаныя архівольтамі. Рэнэсансавыя і барочныя парталы звычайна аздабляліся пілястрамі, калёнамі, якія несьлі антаблемэнт або франтон. Часта парталы ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, размалёўкай, кахляй.

Цэнтральны і два бакавыя парталы Сабора Парыскай Божай маці

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Парталсховішча мультымэдыйных матэрыялаў