Рызалі́т (па-італьянску: risalita — «выступ») — частка будынку, якая выступае за асноўную рысу фасаду і ідзе па ўсёй вышыні будынку. Гэтыя архітэктурныя элемэнты звычайна сымэтрычныя па адносінах да цэнтральнай восі будынку. Адрозьніваюць таксама сярэднія, бакавыя і кутнявыя рызаліты.

Памеры выступу рызаліту большыя за таўшчыню сьцяны будынку, але меншыя, чым ягоная шырыня.

Рызаліты ўносяць разнастайнасьць у прасторавую арганізацыю фасаду, таму яны выкарыстоўваліся пры будаўніцтве палацаў яшчэ з часоў Рэнэсансу. Набылі папулярнасьць у архітэктараў эпохі барока ды клясыцызму, а таксама ў часы захапленьня гістарычнымі стылямі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.

Літаратура рэдагаваць

  • Советский энциклопедический словарь, Москва, 1986, «Советская энциклопедия»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць