Алімпійскія гульні
Алімпійскія гульні, Гульні Алімпіяды — найбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасьці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). Віды спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў называюцца алімпійскімі. Пераможцы спаборніцтваў атрымліваюць пажыцьцёвае званьне алімпійскага чэмпіёну.
Традыцыя гульняў існавала ў старажытнай Грэцыі, антычныя Алімпійскія гульні праводзіліся ў грэцкай Алімпіі з VIII стагодзьдзя да н. э. да IV стагодзьдзя нашай эры. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ідэя была адроджаная францускім грамадзкім дзеячам П’ерам дэ Кубэртэнам, які заснаваў у 1894 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт. МАК з тых часоў стаў кіруючым органам алімпійскага руху, структура і дзеяньні якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй.
Алімпійскія гульні на сёньняшні момант падзяляюцца на летнія і зімовыя. Летнія Алімпійскія гульні праводзяцца кожныя чатыры гады, у год кратны чатыром. Яны пачалі праводзіцца з 1896 году, за выключэньнем гадоў, якія прыйшліся на сусьветныя войны. У 1924 годзе былі заснаваныя зімовыя Алімпійскія гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе зімовыя віды спорту. Першапачаткова яны праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Аднак, з 1994 году час правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў ссунуты на два гады адносна часу правядзеньня летніх гульняў.
Эвалюцыя алімпійскага руху ў XX і XXI стагодзьдзях прывяла да пэўных зьменаў у Алімпійскіх гульнях. Гэтыя зьмены ўключаюць, у прыватнасьці, стварэньне Зімовых гульняў, Параалімпійскіх гульняў для спартоўцаў зь фізычнымі недахопамі, а таксама Юнацкіх Алімпійскіх гульняў для непаўналетніх спартоўцаў. МАК быў вымушаны адаптавацца да эканамічных і палітычных зьменаў і тэхналягічных рэаліяў XX стагодзьдзя. У выніку, Алімпійскія гульні зрушыліся ад чыста аматарскага спорту, як гэта меркавалася Кубэртэнам, да ўдзелу прафэсійных спартоўцаў. Рост значэньня сродкаў масавай інфармацыі стварыла праблемы карпаратыўнага спонсарства і камэрцыялізацыі Алімпійскіх гульняў. Сусьветныя войны прывялі да адмены Гульняў у 1916, 1940 і 1944 гадох. Байкот некаторымі краінамі гульняў падчас халоднай вайны прывяло да абмежаванай рэпрэзэнтатыўнасьці гульняў у 1980 і 1984 гадох.
Летнія Алімпійскія гульні | Зімнія Алімпійскія гульні | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Алімпіяда | Горад | Краіна | № | Горад | Краіна | |
1896 | I | Атэны (1) | Грэцыя (1) | ||||
1900 | II | Парыж (1) | Францыя (1) | ||||
1904 | III | Сэнт-Луіс (1) | ЗША (1) | ||||
1906 | Атэны | Грэцыя | |||||
1908 | IV | Лёндан (1) | Вялікабрытанія (1) | ||||
1912 | V | Стакгольм (1) | Швэцыя (1) | ||||
1916 | VI | Бэрлін | Нямеччына | ||||
1920 | VII | Антвэрпэн (1) | Бэльгія (1) | ||||
1924 | VIII | Парыж (2) | Францыя (2) | I | Шамані (1) | Францыя (1) | |
1928 | IX | Амстэрдам (1) | Нідэрлянды (1) | II | Санкт-Морыц (1) | Швайцарыя (1) | |
1932 | X | Лёс-Анджэлес (1) | ЗША (2) | III | Лэйк-Плэсід (1) | ЗША (1) | |
1936 | XI | Бэрлін (1) | Нямеччына (1) | IV | Гарміш-Партэнкірхен (1) | Нямеччына (1) | |
1940 | XII[a] | Токіё→Хэльсінкі | Японія→
Фінляндыя |
V[b] | Сапара→Санкт-Морыц→Гарміш-Партэнкірхен | Японія→
Швайцарыя→ Нямеччына | |
1944 | XIII[c] | Лёндан | Вялікабрытанія | V[d] | Картына-д’Ампэцца | Італія | |
1948 | XIV | Лёндан (2) | Вялікабрытанія (2) | V | Санкт-Морыц (2) | Швайцарыя (2) | |
1952 | XV | Хэльсінкі (1) | Фінляндыя (1) | VI | Осьлё (1) | Нарвэгія (1) | |
1956 | XVI | Мэльбурн (1) +
Стакгольм (2) |
Аўстралія (1) +
Швэцыя (2) |
VII | Картына-д’Ампэцца (1) | Італія (1) | |
1960 | XVII | Рым (1) | Італія (1) | VIII | Скво-Вэлі (1) | ЗША (2) | |
1964 | XVIII | Токіё (1) | Японія (1) | IX | Інсбрук (1) | Аўстрыя (1) | |
1968 | XIX | Мэхіка (1) | Мэксыка (1) | X | Грэнобль (1) | Францыя (2) | |
1972 | XX | Мюнхэн (1) | Заходняя Нямеччына (2) | XI | Сапара (1) | Японія (1) | |
1976 | XXI | Манрэаль (1) | Канада (1) | XII | Інсбрук (2) | Аўстрыя (2) | |
1980 | XXII | Масква (1) | СССР (1) | XIII | Лэйк-Плэсід (2) | ЗША (3) | |
1984 | XXIII | Лёс-Анджэлес (2) | ЗША (3) | XIV | Сараева (1) | Югаславія (1) | |
1988 | XXIV | Сэул (1) | Паўночная Карэя (1) | XV | Калгары (1) | Канада (1) | |
1992 | XXV | Барсэлёна (1) | Гішпанія (1) | XVI | Альбэрвіль (1) | Францыя (3) | |
1994 | XVII | Лілехамэр (1) | Нарвэгія (2) | ||||
1996 | XXVI | Атлянта (1) | ЗША (4) | ||||
1998 | XVIII | Нагана (1) | Японія (2) | ||||
2000 | XXVII | Сыднэй (1) | Аўстралія (2) | ||||
2002 | XIX | Солт-Лэйк-Сіці (1) | ЗША (4) | ||||
2004 | XXVIII | Атэны (2) | Грэцыя (2) | ||||
2006 | XX | Турын (1) | Італія (2) | ||||
2008 | XXIX | Пэкін (1) | Кітай (1) | ||||
2010 | XXI | Ванкувэр (1) | Канада (2) | ||||
2012 | XXX | Лёндан (3) | Вялікабрытанія (3) | ||||
2014 | XXII | Сочы (1) | Расея (1) | ||||
2016 | XXXI | Рыё дэ Жанэйро (1) | Бразылія (1) | ||||
2018 | XXIII | Пхёнчхан (1) | Паўднёвая Карэя (1) | ||||
2021 | XXXII | Токіё (2) | Японія (2) | ||||
2022 | XXIV | Пэкін (2) | Кітай (2) |
Цырымоніі
рэдагавацьАдкрыцьцё
рэдагавацьПаводле Алімпійскай хартыі розныя элемэнты прадугледжваюцца ў рамках цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў. Гэтая цырымонія ладзіцца да таго, як распачнуцца спаборніцтвы[1][2]. Большасьць з гэтых рытуалаў былі ўпершыню прадугледжаны на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Антвэрпэне[3]. Звычайна цырымонія пачынаецца з прыезду прэзыдэнта краіны-гаспадара, пасьля чаго ўздымаецца сьцяг краіны-прымальніцы і выконваецца ейны нацыянальны гімн[1][2]. Затым краіна-гаспадар ладзіць мастацкую імпрэзу, якая ўключае ў сабе выкананьне музыкі, сьпеваў, танцаў і тэатральных элемэнтаў, якія прэзэнтуюць культуру краіны-арганізатара гульняў[3]. Мастацкія прэзэнтацыі з кожнымі гульнямі растуць у маштабе і складанасьці, паколькі кожная новая краіна спрабуе пераўзысьці цырымоніі папярэднікаў. Як вядома, цырымонія адкрыцьця Пэкінскіх гульняў каштавала бюджэту 100 мільёнаў даляраў, большая частка зь якіх была выдаткавана на мастацкую імпрэзу[4].
Пасьля мастацкай часткі цырымоніі спартоўцы праводзяць парад на стадыёне, групуючыся па нацыях. Грэцыя традыцыйна зьяўляецца на стадыёне першай з мэтай шанаваньня паходжаньня Алімпійскіх гульняў. Затым краіны выходзяць на стадыён у альфабэтным парадку ў адпаведнасьці з мовай, абранай краінай-гаспадаром, пры гэтым спартоўцы краіны-арганізатара выходзяць на стадыён апошнімі. Падчас летняй Алімпіяды 2004 году, якая прайшла ў Грэцыі ў Атэнах, грэцкі сьцяг быў вынесены на стадыён першым, аднак, сама грэцкая дэлегацыя спартоўцаў зьявілася на стадыёне апошняй. Пасьля параду ладзіцца прамова, падчас якой фармальна гульні лічацца распачатымі. Нарэшце, алімпійскае вогнішча прыносіцца на стадыён і перадаецца ад паходні да паходні, пакуль у рэшце рэшт спартовец-алімпіец краіны-гаспадара не запальвае алімпійскі агонь у адмысловым катле стадыёну[1][2].
Закрыцьцё
рэдагавацьЦырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў ладзіцца пасьля сканчэньня ўсіх спартовых спаборніцтваў. На стадыён выходзяць сьцяганосцы з кожнай краіны-ўдзельніцы, а за імі ідуць атлеты, якія ўваходзяць разам, не падзяляючыся на нацыянальныя групоўкі[5]. Тры дзяржаўныя сьцягі падымаюцца падчас выкананьня адпаведных гімнаў, як то сьцяг краіны-гаспадара, сьцяг Грэцыі, каб ушанаваць радзіму Алімпійскіх гульняў, і сьцяг краіны, якая будзе прымаць наступныя летнія ці зімовыя Алімпійскія гульні[5]. Далей, прэзыдэнт аргкамітэту і прэзыдэнт МАК выступаюць з заключнымі прамовамі, пасьля чаго гульні афіцыйна закрываюцца, а алімпійскі агонь згашваецца[6]. Паводле антвэрпэнскай цырымоніі, мэр ці кіраўнік гораду, які арганізаваў гульні, перадае адмысловы алімпійскі сьцяг прэзыдэнту МАК, які ў сваю чаргу перадае яго мэру ці кіраўніку гораду, які будзе ладзіць наступныя Алімпійскія гульні[7]. Затым наступная краіна-гаспадар коратка прэзэнтуе мастацкае відовішча, якое расказвае аб культуры гэтае краіны[5].
Як прынята, апошняя мэдальнае ўзнагароджваньне праводзіцца ў рамках цырымоніі закрыцьця. Звычайна, на летніх гульнях гэтая цырымонія праводзіцца для прызэраў маратонскага бегу[5][8], у той час як на зімовых гульнях мэдалямі ўзнагароджваюцца прызэры стартавага забегу ў лыжных гонках[9].
Мэдальная цырымонія
рэдагавацьЦырымонія ўзнагароджаньня мэдалямі праводзіцца пасьля завяршэння кожнага алімпійскага спаборніцтва. Пераможцы, а таксама тыя, хто заняў другое і трэцяе месцы падымаюцца на адмысловы трохпакладовы подыюм, прычым самая высокая прыступка, якая знаходзіцца па цэнтру, прызначаная для пераможца. Гэтыя тры ўдзельнікі ўзнагароджваюцца адпаведнымі мэдалямі, то бок пераможца атрымоўвае залаты мэдаль, удзельнік, якія заняў другі радок — срэбраны мэдаль, а бронзавы мэдаль атрымоўвае ўдзельнік, які заняў выніковы трэці радок. Пасьля таго, як чалец МАК узнагародзіў мэдалямі ўдзельнікаў, угору падымаюцца нацыянальныя сьцягі трох мэдалістаў, а ў гэты час гучыць гімн краіны, якую прадстаўляў залаты мэдаліст[10]. Валянтэры, якія былі рэкрутаваныя з краіны-прымальніцы, таксама удзельнічаюць у мэдальнай цырымоній, дапамагаючы чальцам МАК і спартовым чыноўнікам, якія ўзнагароджваюць мэдалямі прызэраў[11]. У той час як на летніх Алімпійскіх гульнях мэдальная цырымонія праводзіцца на пляцоўцы, непасрэдна ў месцы, дзе праводзяцца спаборніцтвы[12], на зімовых гульнях цырымонія звычайна ладзіцца на адмысловым пляцы[13].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в «Fact sheet: Opening Ceremony of the Summer Olympic Games». International Olympic Committee. 2011.
- ^ а б в «Fact sheet: Opening Ceremony of the Winter Olympic Games». International Olympic Committee. 2009.
- ^ а б «The development of the Games – Between festival and tradition». The Modern Olympic Games. International Olympic Committee. — С. 5.
- ^ «Beijing Dazzles: Chinese History, on Parade as Olympics Begin». Canadian Broadcasting Centre.
- ^ а б в г «Closing Ceremony Factsheet». The International Olympic Committee.
- ^ «Closing Ceremony». International Olympic Committee.
- ^ «The Olympic Flags and Emblem». The Vancouver Organizing Committee for the 2010 Olympic and Paralympic Winter Games.
- ^ «The Latest: Rio Games close with samba-fueled Carnival party». The San Diego Union-Tribune.
- ^ «The Closing Ceremonies of the Olympic Game». International Olympic Committee.
- ^ «Symbols and Traditions». USA Today.
- ^ «Medal Ceremony Hostess Outfits Revealed». China Daily.
- ^ «Medalists at 2018 Winter Olympics get precious keepsake. And a medal». USA Today.
- ^ «Mascots come first, then medals for Olympic champions». USA Today.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)