Гаага

места ў Паўднёвай Галяндыі (Нідэрлянды)

Гаа́га (па-нідэрляндзку: Den Haag / 's-Gravenhage, [dɛnˈɦaˑχ] / [ˈsχraˑvə(n)ˌɦaˑɣə]) — другое па велічыні места Нідэрляндаў з колькасьцю насельніцтва 534 158 чалавек (на 31 траўня 2018 году).

Гаага
нід. Den Haag
Палац міру
Палац міру
Den Haag wapen.svg Flag of The Hague.svg
Герб Гаагі Сьцяг Гаагі
Дата заснаваньня: XIII стагодзьдзе
Краіна: Нідэрлянды
Правінцыя: Паўднёвая Галяндыя
Бургамістар: Паўлінэ Крыке
Плошча: 98,2 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 534 158 чал.
шчыльнасьць: 5439,49 чал./км²
Тэлефонны код: 070
Паштовыя індэксы: 2491—2599
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′ пн. ш. 4°18′ у. д. / 52.083° пн. ш. 4.3° у. д. / 52.083; 4.3Каардынаты: 52°5′ пн. ш. 4°18′ у. д. / 52.083° пн. ш. 4.3° у. д. / 52.083; 4.3
Гаага на мапе Нідэрляндаў
Гаага
Гаага
Гаага
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.denhaag.nl
Муніцыпалітэт Гаага на мапе Нідэрляндаў

Гаага зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Паўднёвая Галяндыя і муніцыпалітэтам. У гэтым месьце разьмяшчаецца ўрад і парлямэнт краіны, а таксама рэзыдэнцыя манарха. Хаця Гаага не зьяўляецца сталіцай дзяржавы, статус які належыць Амстэрдаму, места ўсё адно выконвае частку сталічных функцыяў. У прыватнасьці, большая частка амбасадаў і міністэрстваў знаходзяцца ў Гаазе. Таксама места зьяўляецца цэнтрам для шматлікіх міжнародных арганізацыяў і кампаніяў.

Гісторыя назвыРэдагаваць

Мяркуецца, што назва месту пайшла ад выразу de Haag van de Graaf, што літаральна перакладаецца як «лес графа». У простай мове стала пашыранай назва Die Haghe ці Den Hag(h)e, аднак у афіцыйных дакумэнтах з XVII ст. выкарыстоўвалася назва 's-Gravenhage, якое лічылася больш мілагучным.

З 1990 году кіраўніцтва муніцыпалітэту стала пасьлядоўна выкарыстоўваць назву Den Haag замест 's-Gravenhage. Прычынамі сталі інтэнсіўная інтэрнацыяналізацыя места, а таксама жаданьне прывесьці імя зь іншамоўнымі назвамі (The Hague па-ангельску, La Haye па-француску, Den Haag па-нямецку, Haag па-нарвэску, па-швэдзку і па-дацку, L’Aia па-італійску й Гаага па-расейску, па-беларуску й па-ўкраінску).

Аднак ёсьць тэндэнцыя выкарыстаньня назвы 's-Gravenhage у афіцыйным справаводзтве менавіта муніцыпалітэту, а ня месту. Так, у пашпартах і ідэнтыфікацыйных картках жыхароў муніцыпалітэту пазначаецца такая назва.

ГісторыяРэдагаваць

Гаага была заснаваная ў 1230 годзе, калі граф Галяндыі Флёрыс IV пабудаваў малы замак на месцы, дзе цяпер знаходзіцца места. Сёньня на гэтым месцы можна ўбачыць палацавы комплекс Бінэнхоф (па-нідэрляндзку: Binnenhof). У 1248 годзе граф Вільгельм II, які й стаў Рымскім каралём, пачаў будаваць больш новы замак на беразе возера сярод выдмаў, цяпер гэта «Прыдворная сажалка» (па-нідэрляндзку: Hofvijver). Пасьля сьмерці Вільгельму, ягоны сын Флёрыс V скончыў пабудову замку, ў 19-м ст. названнага Рыцарскае залай (па-нідэрляндзку: Ridderzaal), якая была аздобленая пазалочаным дахам і дзьвюма вежамі.

ГеаграфіяРэдагаваць

У Гаазе налічваецца 8 раёнаў (stadsdelen), якія ў сваю чаргу падзеленыя на яшчэ меншыя «мікрараёны» (wijken).[1] У адрозьненьне ад Амстэрдаму і Ратэрдаму гарадзкія раёны ня маюць аніякіх палітычных функцыяў і ў іх рамках не праводзяцца выбары.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Гаагасховішча мультымэдыйных матэрыялаў