Чэмпіянат сьвету па шахматах

Чэмпіяна́т сьве́ту па ша́хматах — спаборніцтва па вызначэньні чэмпіёна сьвету ў шахматах. З 2014 року ладзіцца кожны цотны год. Дзейным чэмпіёнам пасьля перамогі ў 2023 року над расейцам Янам Няпомнячым зьяўляецца кітаец Дзін Ліжэнь. Ён двойчы абараняў свой тытул — у 2014 року з Анандам і 2016 року з расейцам Сяргеем Каракінам.

Чэмпіён сьвету Магнус Карлсэн

Першы афіцыйны чэмпіянат сьвету адбыўся ў 1886 року матчам двух наймацнейшых гульцоў Эўропы і ЗША — Ёганам Цукертортам і Вільгельмам Стэйніцам. Усутыч да 1946 року ўмовы спаборніцтва вызначаў чэмпіён. З 1948 турнір перайшоў пад кіраўніцтва Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. У 1993 року адбыўся раскол, калі дзейны чэмпіён Гары Каспараў заснаваў Прафэсійную шахматную асацыяцыю ды пачаў ладзіць ейныя чэмпіянаты сьвету. У 2006 року адбылося ўзьяднаньне чэмпіёнаў абодвух вэрсіяў.

Удзел у чэмпіянаце сьвету адкрыты для ўсіх незалежна ад плоці ды ўзросту. Тым ня меней, існуюць яшчэ асобныя жаночы, моладзевы (да 20 гадоў) ды сталы (мужчыны ад 60-гадовага і жанчыны ад 50-гадовага веку) чэмпіянаты. Існуюць таксама чэмпіянаты зь меншым кантролем часу — чэмпіянат сьвету па шахматным рапідзе і чэмпіянат сьвету па шахматным бліцы, а таксама чэмпіянат сьвету па шахматах між кампутарамі.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Ідэя правядзеньня чэмпіянатаў сьвету зьявілася ў першай палове XIX стагодзьдзя, і нават фразай «чэмпіён сьвету» з 1845 року называлі розных моцных шахматыстаў. Аднак першы турнір, названы чэмпіянатам сьвету, адбыўся ў 1886 року між амэрыканскім аўстрыйцам Вільгельмам Стэйніцам і нямецкім палякам Ёганам Цукертортам. Да 1948 року пра правядзеньне чэмпіянатаў сьвету дамаўляліся прыватна чэмпіён і прэтэндэнт. Яны мусілі зьбіраць сродкі на правядзеньне турніру самастойна і з гэтай мэтай часта прымалі стаўкі на перамогу аднаго ці другога, таму чэмпіянаты ладзіліся нерэгулярна.

З 1948 року ФІДЭ ўвяла правілы правядзеньня чэмпіянатаў сьвету, якія выкарыстоўваліся дзеля рэгулярнай арганізацыі спаборніцтваў да 1993 року. Аднак у 1993 дзейны чэмпіён Гары Каспараў і прэтэндэнт Найджэл Шорт, незадаволеныя прыгатаваньнямі ФІДЭ, вырашылі заснаваць уласную арганізацыю ды ладзіць уласныя чэмпіянаты. Падзел працягваўся да аб’яднаўчага матчу ў 2006 року. Пасьля аб’яднаньня права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету вярнулася да ФІДЭ, і яны пачалі праводзіцца штодвагады.

Чэмпіёны

рэдагаваць

Неафіцыйныя наймацнейшыя гульцы

рэдагаваць
Імя Рок Краіна Век
Руй Лёпэс дэ Сэгура 1559—1575   Гішпанія 29—45
Джаваньні Леанарда ды Бона к.1575   Нэапаль 33
Паолё Боі к. 1575   Сыцылія 47
Алесандра Сальвіё к. 1600   Нэапаль к. 30
Джаакіна Грэка к. 1620—1634   Нэапаль к. 20—34
Легаль дэ Кермюр к. 1730—1755   Францыя к. 28—53
Франсуа-Андрэ Данікан Філідор 1755—1795   Францыя 29—69
Аляксандар Дэшапэль 1815—1821   Францыя 35—41
Люі-Шарль дэ Ля Бурданэ 1821—1840   Францыя 26—45
Гоўард Стаўнтан 1843—1851   Злучанае каралеўства 33—41
Адольф Андэрсэн 1851—1858   Прусія 33—40
Пол Морфі 1858—1862   ЗША 21—25
Адольф Андэрсэн 1862—1866   Прусія 44—48
Вільгельм Стэйніц 1866—1886   Аўстра-Вугоршчына 30—50
Ёган Цукерторт 1878—1886   Нямеччына 36—44

Афіцыйныя чэмпіёны сьвету (1886—1993)

рэдагаваць
Імя Рок Краіна Век
1 Вільгельм Стэйніц 1886—1894   Аўстра-Вугоршчына
  ЗША
50—58
2 Эмануэль Ляскер 1894—1921     Нямеччына 26—52
3 Хасэ Рауль Капаблянка 1921—1927   Куба 33—39
4 Аляксандар Алехін 1927—1935   Францыя
  Белая эміграцыя
35—43
5 Макс Эйвэ 1935—1937   Нідэрлянды 34—36
(4) Аляксандар Алехін 1937—1946   Францыя
  Белая эміграцыя
45—53
6 Міхаіл Батвіньнік 1948—1957   СССР 37—46
7 Васіль Смыслоў 1957—1958   СССР 36
(6) Міхаіл Батвіньнік 1958—1960   СССР 47—49
8 Міхаіл Таль 1960—1961   СССР 24
(6) Міхаіл Батвіньнік 1961—1963   СССР 50—52
9 Тыгран Петрасян 1963—1969   СССР 34—40
10 Барыс Спаскі 1969—1972   СССР 32—35
11 Бобі Фішэр 1972—1975   ЗША 29—32
12 Анатоль Карпаў 1975—1985   СССР 24—34
13 Гары Каспараў 1985—1993   СССР
  Расея
22—30

Чэмпіёны сьвету паводле вэрсіі ПША (1993—2006)

рэдагаваць
Імя Рок Краіна Век
Гары Каспараў 1993—2000   Расея 30—37
Уладзімер Крамнік 2000—2006   Расея 25—31

Чэмпіёны сьвету паводле вэрсіі ФІДЭ (1993—2006)

рэдагаваць
 
Марка Ўкраіны, прысьвечаная перамозе Руслана Панамарова на чэмпіянаце сьвету-2002 паводле вэрсіі ФІДЭ
Імя Рок Краіна Век
Анатоль Карпаў 1993—1999   Расея 42—48
Аляксандар Халіфман 1999—2000   Расея 33
Вішванатан Ананд 2000—2002   Індыя 31—33
Руслан Панамароў 2002—2004   Украіна 19—21
Рустам Касімджанаў 2004—2005   Узбэкістан 25
Весялін Тапалаў 2005—2006   Баўгарыя 30

Аб’яднаныя чэмпіёны сьвету (з 2006)

рэдагаваць
Імя Рок Краіна Век
14 Уладзімер Крамнік 2006—2007   Расея 31—32
15 Вішванатан Ананд 2007—2013   Індыя 38—43
16 Магнус Карлсэн 2013 — цяпер   Нарвэгія 22—27

Храналёгія

рэдагаваць

Чэмпіёны паводле колькасьці перамог

рэдагаваць

У ніжэйшай табліцы чэмпіёны сьвету прыведзеныя паводле колькасьці перамог на чэмпіянатах сьвету (для гэтай табліцы перамогай на чэмпіянаце сьвету лічыцца пасьпяховая абарона, нават у выпадку нічыйнага выніку). Асобна прыведзеныя вынікі для прызнаваных паводле абодвух вэрсіяў чэмпіёнаў.

Чэмпіён Агулам Аб’яднаныя ФІДЭ ПША Гадоў Гадоў (аб’яднаныя)
Эмануэль Ляскер 6 6 27 27
Гары Каспараў 6 4 2 15 8
Анатоль Карпаў 6 3 3 16 10
Міхаіл Батвіньнік 5 5 13 13
Вішванатан Ананд 5 4 1 8 6
Аляксандар Алехін 4 4 17 17
Вільгельм Стэйніц 4 4 8 8
Магнус Карлсэн 3 3 5 5
Уладзімер Крамнік 3 1 2 7 1
Тыгран Петрасян 2 2 6 6
Хасэ Рауль Капаблянка 1 1 6 6
Барыс Спаскі 1 1 3 3
Бобі Фішэр 1 1 3 3
Макс Эйвэ 1 1 2 2
Васіль Смыслоў 1 1 1 1
Міхаіл Таль 1 1 1 1
Руслан Панамароў 1 1 2 0
Аляксандар Халіфман 1 1 1 0
Рустам Касімджанаў 1 1 1 0
Весялін Тапалаў 1 1 1 0

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць