Шахматная алімпіяда

(Перанакіравана з «Шахматная Алімпіяда»)

Ша́хматная Алімпія́да — штодвухгадовы шахматны турнір між нацыянальнымі зборнымі краінаў сьвету, які ладзіцца пад эгідай Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. Тэрмін «Алімпіяда» ня мае дачыненьня да Алімпійскіх гульняў.

Алімпіяда 1982 року

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першая Алімпіяда прайшла неафіцыйна; паколькі шахматы ня былі ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў у Парыжы, было вырашана зладзіць там жа і асобнае шахматнае спаборніцтва. На апошні дзень неафіцыйнай Алімпіяды, 20 ліпеня 1924 року, была створаная ФІДЭ[1].

Першая афіцыйная алімпіяда, арганізаваная ФІДЭ, адбылася ў 1927 року ў Лёндане[2]. Да II сусьветнай вайны спаборніцтвы праводзіліся нерэгулярна праз розныя прамежкі часу; з 1950 року Алімпіяды ладзяцца штодвагады[2].

Спаборніцтвы

рэдагаваць

Браць удзел у Алімпіядзе можа кожная шахматная асацыяцыя-ўдзельніца ФІДЭ[2]. Каманда можа складацца зь пяці гульцоў: чатырох асноўных і аднаго запаснога[2]. З 1976 каманды гуляюць не ў кругавым турніры, а паводле швайцарскай сыстэмы[2].

Алімпіяда падзяляецца на два турніры: адкрыты і жаночы чэмпіянаты. Пераможца адкрытага чэмпіянату атрымлівае пераходны кубак Гэмілтана-Расэла (прадастаўлены ангельскім магнатам Фрэдэрыкам Гэмілтанам-Расэлам для Алімпіяды 1927 року); пераможца жаночага чэмпіянату атрымлівае кубак Веры Менчык (названы ў гонар першай чэмпіёнкі сьвету).

Вынікі (адкрыты чэмпіянат)

рэдагаваць
 
Паштовая марка Ізраілю, прысьвечаная Алімпіядзе 1964 року
Рок Турнір Гаспадары Золата Срэбра Бронза
1924 I неафіцыйная алімпіяда
шахматная алімпіяда (індывідуальная)
  Парыж, Францыя   Чэхаславаччына 31   Вугоршчына 30   Швайцарыя 29
1926 II неафіцыйная алімпіяда
камандны турнір
(у межах саміту ФІДЭ)
  Будапэшт, Вугоршчына   Вугоршчына 9   Югаславія 8   Румынія 5
1927 I шахматная алімпіяда   Лёндан, Вялікабрытанія   Вугоршчына 40   Данія 38½   Ангельшчына 36½
1928 II шахматная алімпіяда   Гаага, Нідэрлянды   Вугоршчына 44   ЗША 39½   Польшча 37
1930 III шахматная алімпіяда   Гамбург, Нямеччына   Польшча 48½   Вугоршчына 47   Нямеччына 44½
1931 IV шахматная алімпіяда   Прага, Чэхаславаччына   ЗША 48   Польшча 47   Чэхаславаччына 46½
1933 V шахматная алімпіяда   Фоўкстоўн, Вялікабрытанія   ЗША 39   Чэхаславаччына 37½   Швэцыя 34
1935 VI шахматная алімпіяда   Варшава, Польшча   ЗША 54   Швэцыя 52½   Польшча 52
1936 III неафіцыйная алімпіяда
неафіцыйная алімпіяда не пад эгідай ФІДЭ
  Мюнхэн, Нямеччына   Вугоршчына 110½   Польшча 108   Нямеччына 106½
1937 VII шахматная алімпіяда   Стакгольм, Швэцыя   ЗША 54½   Вугоршчына 48½   Польшча 47
1939 VIII шахматная алімпіяда   Буэнас-Айрэс, Аргентына   Нямеччына 36   Польшча 35½   Эстонія 33½
1950 IX шахматная алімпіяда   Дуброўнік, Югаславія   СФРЮ 45½   Аргентына 43½   Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына 40½
1952 X шахматная алімпіяда   Хэльсынкі, Фінляндыя   СССР 21   Аргентына 19½   СФРЮ 19
1954 XI шахматная алімпіяда   Амстэрдам, Нідэрлянды   СССР 34   Аргентына 27   СФРЮ 26½
1956 XII шахматная алімпіяда   Масква, Савецкі Саюз   СССР 31   СФРЮ 26½   Вугоршчына 26½
1958 XIII шахматная алімпіяда   Мюнхэн, Заходняя Нямеччына   СССР 34½   СФРЮ 29   Аргентына 25½
1960 XIV шахматная алімпіяда   Ляйпцыг, Усходняя Нямеччына   СССР 34   ЗША 29   СФРЮ 27
1962 XV шахматная алімпіяда   Варна, Баўгарыя   СССР 31½   СФРЮ 28   Аргентына 26
1964 XVI шахматная алімпіяда   Тэль Авіў, Ізраіль   СССР 36½   СФРЮ 32   Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына 30½
1966 XVII шахматная алімпіяда   Гавана, Куба   СССР 39½   ЗША 34½   Вугоршчына 33½
1968 XVIII шахматная алімпіяда   Люгана, Швайцарыя   СССР 39½   СФРЮ 31   Баўгарыя 30
1970 XIX шахматная алімпіяда   Зыген, Заходняя Нямеччына   СССР 27½   Вугоршчына 26½   СФРЮ 26
1972 XX шахматная алімпіяда   Скоп’е, Югаславія   СССР 42   Вугоршчына 40½   СФРЮ 38
1974 XXI шахматная алімпіяда   Ніца, Францыя   СССР 46   СФРЮ 37½   ЗША 36½
1976 XXII шахматная алімпіяда *   Хайфа, Ізраіль   ЗША 37   Нідэрлянды 36½   Ангельшчына 35½
1976 Шахматная проціалімпіяда   Трыпалі, Лібія   Сальвадор 38½   Туніс 36   Пакістан 34½
1978 XXIII шахматная алімпіяда   Буэнас-Айрэс, Аргентына   Вугоршчына 37   СССР 36   ЗША 35
1980 XXIV шахматная алімпіяда   Валета, Мальта   СССР 39   Вугоршчына 39   СФРЮ 35
1982 XXV шахматная алімпіяда   Люцэрн, Швайцарыя   СССР 42½   Чэхаславаччына 36   ЗША 35
1984 XXVI шахматная алімпіяда   Тэсалёнікі, Грэцыя   СССР 41   Ангельшчына 37   ЗША 35
1986 XXVII шахматная алімпіяда   Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты   СССР 40   Ангельшчына 39   ЗША 38
1988 XXVIII шахматная алімпіяда   Тэсалёнікі, Грэцыя   СССР 40½   Ангельшчына 34½   Нідэрлянды 34½
1990 XXIX шахматная алімпіяда   Нові Сад, Югаславія   СССР 39   ЗША 35½   Ангельшчына 35½
1992 XXX шахматная алімпіяда   Маніла, Філіпіны   Расея 39   Узбэкістан 35   Армэнія 34½
1994 XXXI шахматная алімпіяда   Масква, Расея   Расея 37½   Босьнія і Герцагавіна 35   Russia "B" 34½
1996 XXXII шахматная алімпіяда   Ерэван, Армэнія   Расея 38½   Украіна 35   ЗША 34
1998 XXXIII шахматная алімпіяда   Эліста, Расея   Расея 35½   ЗША 34½   Украіна 32½
2000 XXXIV шахматная алімпіяда   Стамбул, Турэччына   Расея 38   Нямеччына 37   Украіна 35½
2002 XXXV шахматная алімпіяда   Блэд, Славенія   Расея 38½   Вугоршчына 37½   Армэнія 35
2004 XXXVI шахматная алімпіяда   Кальвія, Гішпанія   Украіна 39½   Расея 36½   Армэнія 36½
2006 XXXVII шахматная алімпіяда   Турын, Італія   Армэнія 36   Кітай 34   ЗША 33
2008 XXXVIII шахматная алімпіяда   Дрэздэн, Нямеччына   Армэнія 19   Ізраіль 18   ЗША 17
2010 XXXIX шахматная алімпіяда   Ханты-Мансійск, Расея   Украіна 19   Расея 18   Ізраіль 17
2012 XL шахматная алімпіяда   Стамбул, Турэччына   Армэнія 19   Расея 19   Украіна 18
2014 XLI шахматная алімпіяда   Трумсё, Нарвэгія   Кітай 19   Вугоршчына 17   Індыя 17
2016 XLII шахматная алімпіяда   Баку, Азэрбайджан   ЗША 20   Украіна 20   Расея 18
2018 XLIII шахматная алімпіяда   Батумі, Грузія   Кітай 18   ЗША 18   Расея 18
2020 XLIV шахматная алімпіяда   Ханты-Мансійск, Расея
2022 XLV шахматная алімпіяда   Менск, Беларусь

* У 1976 СССР ды іншыя камуністычныя дзяржавы ня ўдзельнічалі з палітычных прычынаў.

  • З 2008 року для разьмераваньня месцаў улічваюцца балы, набраныя ў матчы, а не на дошках. За перамогу налічваюцца 2 балы, за нічыю — 1 бал, за паразу — 0 (такім чынам, перамогі 4:0 і 2,5:1,5 даюць аднолькавую колькасьць балаў).

Рэйтынг зборных

рэдагаваць
 
Цырымонія ўзнагароджаньня на Алімпіядзе 2016 року

У табліцы прыведзеныя рэйтынгі камандаў адкрытага турніру паводле колькасьці заваяваных на Алімпіядах мэдалёў, ня ўлічваючы неафіцыйныя Алімпіяды. Месцы разьмеркаваныя паводле колькасьці першых месцаў, у выпадку роўнасьці — паводле колькасьці другіх месцаў і да т. п.

Месца Краіна 1-е месца 2-е месца 3-е месца Агулам
1   СССР 18 1 0 19
2   ЗША 6 6 8 20
3   Расея 6 3 3 12
4   Вугоршчына 3 7 2 12
5   Армэнія 3 0 3 6
6   Украіна 2 2 3 7
7   Кітай 2 1 0 3
8   СФРЮ 1 6 6 13
9   Польшча 1 2 3 6
10   Нямеччына* 1 1 3 5
11   Ангельшчына 0 3 3 6
12   Аргентына 0 3 2 5
13   Чэхаславаччына 0 2 1 3
14   Нідэрлянды 0 1 1 2
  Швэцыя 0 1 1 2
  Ізраіль 0 1 1 2
17   Босьнія і Герцагавіна 0 1 0 1
  Данія 0 1 0 1
  Узбэкістан 0 1 0 1
20   Баўгарыя 0 0 1 1
  Эстонія 0 0 1 1
  Індыя 0 0 1 1

* Уключна з Заходняй Нямеччынай.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ The World Chess Federation — FIDE  (анг.) // White Knight Review : Chess E-Magazine. — November/December 2010. — В. 2. — Т. 1. — С. 10.
  2. ^ а б в г д  Brace, Edward R. An illustrated dictionary of chess. — Chartwell, 1989. — ISBN 978-1-555-21394-7

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць