Мітынг 7 лістапада 1990 году (Менск)
Мітынг 7 лістапада 1990 году — найбуйнейшая апазыцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР[1]. Асноўнае месца правядзеньня — Менск, плошча Леніна[2] .
Хада акцыі
рэдагаваць7 лістапада 1990 году стаў апошнім днём, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаўся Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі[3]. Пасьля афіцыйнага параду на галоўнай плошчы сталіцы апазыцыя, у другой палове дня, правяла свой мітынг, антыкамуністычнага характару. Афіцыйна мітынг быў дазволены. Мітынг адзначыўся вялікай колькасьцю пратэстуючых, а таксама крэатыўнымі атрыбутамі (напр. гіпсавы чалавечы шкілет натуральных памераў, «раскрыжаваны» на камуністычнай зорцы). Таксама мітынг адзначыўся тым, што мітынгоўцам удалося адціснуць шчыльныя шыхты міліцыянтаў, якія шыхтаваліся каля помніка Леніна[1].
Пад канец свайго выступу Зянон Пазьняк прапанаваў уганараваць «угодкі Кастрычніцкага перавароту» ўскладаньнем усіх прынесеных з нагоды антыкамуністычных плякатаў і транспарантаў. Мітынгуючыя рушылі да помніку, і міліцыянты, якія схапіліся за рукі ў ланцугу, ня здолелі ўтрымаць такую вялікую колькасьць людзей[1]. Адзін з удзельнікаў акцыі схапіў міліцэйскую фуражку на галаве міліцыянта за казырок ды падкінуў яе ўгару. Супрацоўнік міліцыі ўскінуў рукі, каб яе злавіць, і міліцэйскі ланцуг атрымаўся перарваны, быў зараз жа прарваны і зьмецены. Далей была невялікая калатнеча зь міліцэйскімі дубінкамі вакол помніка, у хадзе якой міліцыятны былі вымушаны адступіць бліжэй да ўваходаў Дому Ўраду, дзе і засталіся; а плякаты разам са шкілетам былі пасьпяхова «ўскладзеныя» да падножжа Леніна дэманстрантамі.[1] Да помніка Леніна быў ускладзены абвязаны калючым дротам крыж, на які была апранутая душагрэйка зэка ГУЛАГу, плякаты[2], і іншыя атрыбуты.
Пасьля акцыі, як адзначалася ў інфармацыйным лісьце пракуратуры рэспублікі ў ЦК КПБ, арганізатары і ўдзельнікі маніфэстацыі 7 лістапада парушылі яе графік, маршрут руху калёны, а напрыканцы акцыі прарвалі міліцэйскі ланцуг і нанесьлі шкоду помніку Леніну на галоўнай плошчы Менску.[4]
Угодкі акцыі
рэдагаваць7 лістапада 2010 году адбыліся 20-я ўгодкі дэманстрацыі БНФ 7 лістапада 1990 г.[1].
7 лістапада 1990 году ў літаратуры
рэдагавацьБеларуская паэтка Людміла Рублеўская напісала верш «7 лістапада 1990 году»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Папярэдні запіс Праверана 08 верасьня 2011 г.
- ^ а б Аляксандра Дынько (25 красавіка 2011) Валер Сядоў: «Пракурор казаў: "Здай Пазьняка і пойдзеш дахаты" Праверана 08 верасьня 2011 г.
- ^ К. Чарухін Глава 1. В «застое», затем в перестройке (1980-е гг. – 1991 г.) (рас.). часопіс «Скепсис».. Праверана 08 верасьня 2011 г.
- ^ Хоміч Сяргей (2011) Беларусь ва ўмовах радыкальных перамен: грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў краіне ў другой палове 1980-х - 90-я гады Праверана 08 верасьня 2011 г.
- ^ Л. Рублеўская 7 лістапада 1990 года Родныя вобразы Праверана 08 верасьня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Выступ З. Пазьняка на мітынгу 7 лістапада 1990 года на плошчы Леніна ў Менску
- Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22.11.1990 N 410-XII «О нарушении общественного порядка при проведении альтернативного митинга 7 ноября 1990 года в городе Минске»(недаступная спасылка)
- Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча/Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску
- 1990 год, антыкамуністычныя шэсце і мітынг у Мінску
- Кур’яновіч А. (7 лістапада 2015) Плошча-90, альбо Што адбылося 7 лістапада ў Мінску чвэрць веку таму?. Наша Ніва. Праверана 13 сакавіка 2018 г. Архіўная копія ад 13 сакавіка 2018 г.