Курасоўшчына (мікрараён)

мікрараён Менску

Курасоўшчына — мікрараён у паўднёвай частцы Менску паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыцы і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. Паўстаў на месцы ўрочышча Курасоўшчына, якое ўвайшло ў межы гораду ў 1965 годзе. Тры чвэрці раёну займаюць мікрараёны, астатнюю частку — карпусы навукова-вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».

Славутасьці рэдагаваць

 
Белая дача

Адной з выдатных мясьцін мікрараёну зьяўляецца помнік архітэктуры нэаклясіцызму XIX стагодзьдзя — сядзіба Ададурава (так званая «Белая дача»).

Транспарт рэдагаваць

Раён абслугоўваецца некалькімі маршрутамі аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі.

Арганізаваныя дзьве чыгуначныя плятформы Берасьцейскага кірунку — Курасоўшчына і Рошча.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Курасоўшчына (мікрараён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў